Карэлічы
У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Карэлічы (значэнні). Карэ́лічы[2] (трансліт.: Kareličy) — гарадскі пасёлак у Гродзенскай вобласці Беларусі, цэнтр Карэліцкага раёна, на р. Рута. За 185 км да ўсходу ад Гродна, на аўтадарозе Навагрудак—Мінск. Насельніцтва 6 518 чал. (2017)[3].
Гісторыя
Вядомыя з 1395 у сувязі з нападам крыжакоў. У 15 ст. двор вялікіх князёў у Наваградскім павеце. У 1505 годзе спалены крымскімі татарамі, у 1655 і 1706 — шведамі. З 1594 — мястэчка. З 1795 года ў складзе Расійскай імперыі, цэнтр воласці Наваградскага павета. У гады 1-й сусветнай вайны праз Карэлічы праходзіла лінія фронту. З 1921 года ў складзе Польшчы, цэнтр гміны Навагрудскага павета. З 1939 у БССР, з 1940 цэнтр раёна. З 1958 гарадскі пасёлак.
Насельніцтва
- 1897 — 2559 чал.
- 1971 — 3,7 тыс. чал.[4]
- 1995 — 7,8 тыс. чал.[4]
- 2006 — 7,3 тыс. чал.[4]
- 2015 — 6 631 чал.[5]
- 2016 — 6 528 чал.[6]
- 2017 — 6 518 чал.[3]
Эканоміка
У 2-й палове XVII ст. у Карэлічах працавала шпалерная мануфактура.
У 1835—1861 гадах у мястэчку працавала цукровая мануфактура; у 1859 годзе 150 рабочых, за год выраблялася 2,4 тыс. пудоў цукру.
Пры савецкай улады ў пасёлку знаходзіўся буйны племзавод.
Прадпрыемствы харчовай прамысловасці, льнозавод. Гасцініца. Цэнтр мастацкага ткацтва.
Культура
- Карэліцкі раённы краязнаўчы музей
- Два разы на тыдзень выходзіць газета «Полымя» ― орган Карэліцкага райвыканкама[7].
Славутасці
- Карэліцкая Петрапаўлаўская царква
- Бровар (1858)
- Касцёл Маці Божай Нястомнай Дапамогі (1938)
- Сядзіба Радзівілаў (не захавалася)
Гл. таксама
Зноскі
- ↑ Численность населения на 1 января 2022 г. и среднегодовая численность населения за 2021 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов, поселков городского типа — Национальный статистический комитет Республики Беларусь, 2022.
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9 (DJVU).
- 1 2 Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2017 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2016 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу(руск.) . Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (29 сакавіка 2017). Праверана 3 красавіка 2017.
- 1 2 3 Беларусь, 1995
- ↑ Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2015 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2014 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу(руск.) . Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (31 сакавіка 2015). Праверана 3 красавіка 2017.
- ↑ Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2016 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2015 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу(руск.) . Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (30 сакавіка 2016). Праверана 3 красавіка 2017.
- ↑ Карэліцкая газета «Полымя» (нявызн.).
Літаратура
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1999. — Т. 8: Канто — Кулі. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0144-3 (т. 8), ISBN 985-11-0035-8.
- Карэлічы // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 376. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Карэлічы
- Геаграфічныя звесткі па тэме Карэлічы на OpenStreetMap
- Гарады Беларусі: Карэлічы.
- Сайт Карэліцкай раённай газеты «Полымя»
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі без сельсавета Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты Карэліцкага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта Катэгорыя·Пасёлкі гарадскога тыпу Гродзенскай вобласці
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.