wd wp Пошук:

Пасёлкі гарадскога тыпу Гродзенскай вобласці

У Рэспубліцы Беларусь крытэрыі аднясення населеных пунктаў да катэгорый устаноўлены Законам Рэспублікі Беларусь ад 5 мая 1998 г. № 154—З «Аб адміністрацыйна-тэрытарыяльным дзяленні і парадку вырашэння пытанняў адміністрацыйна-тэрытарыяльнага ўладкавання Рэспублікі Беларусь»[1].

Пасёлкі гарадскога тыпу падзяляюцца на наступныя катэгорыі:

  • гарадскія пасёлкі — населеныя пункты з колькасцю насельніцтва больш за 2 тысячы чалавек, у якіх ёсць вытворчыя і камунальныя прадпрыемствы, сацыяльна-культурныя ўстановы, прадпрыемствы гандлю, грамадскага харчавання, бытавога абслугоўвання;
  • курортныя пасёлкі — населеныя пункты з колькасцю насельніцтва не менш за 2 тысячы чалавек, на тэрыторыі якіх размешчаны санаторыі, дамы адпачынку, пансіянаты, іншыя аздараўленчыя ўстановы, прадпрыемствы гандлю, грамадскага харчавання і бытавога абслугоўвання насельніцтва, культурна-асветныя ўстановы;
  • рабочыя пасёлкі — населеныя пункты з колькасцю насельніцтва не менш за 500 чалавек, размешчаныя пры вытворчых прадпрыемствах, электрастанцыях, будоўлях, чыгуначных станцыях і іншых аб’ектах.

Карта размяшчэння пасёлкаў гарадскога тыпу Гродзенскай вобласці

Пасёлкі гарадскога тыпу з насельніцтвам:

— 5 000 і больш
— ад 2 000 да 4 999
— ад 1 000 да 1 999
— 999 і менш

Зялёным колерам пазначаны пасёлкі гарадскога тыпу, насельніцтва якіх павялічваецца, чырвоным — змяншаецца.

Пасёлкі гарадскога тыпу Гродзенскай вобласці (Гродзенская вобласць)
АстрынаАстрына ВоранаваВоранава Вялікая БераставіцаВялікая Бераставіца ЖалудокЖалудок ЗэльваЗэльва КазлоўшчынаКазлоўшчына КарэлічыКарэлічы КраснасельскіКраснасельскі ЛюбчаЛюбча МірМір НаваельняНаваельня ПоразаваПоразава РадуньРадунь РосьРось СапоцкінСапоцкін ЮрацішкіЮрацішкіПасёлкі гарадскога тыпу Гродзенскай вобласці Колькасць пасёлкаў гарадскога тыпу і іх жыхароў ———————————————–

На 14 кастрычніка 2009 года (перапіс насельніцтва) ў Гродзенскай вобласці Беларусі было 17 пасёлкаў гарадскога тыпу, прытым усе яны адносіліся да катэгорыі гарадскіх пасёлкаў[2], у тым ліку:

НасельніцтваПаселішчаўПаселішчаў
у працэнтах
ЖыхароўЖыхароў
у працэнтах
5 000 і больш741,18 %46 86371,99 %
ад 2 000 да 4 999423,53 %10 08815,50 %
1 999 і менш635,29 %8 14512,51 %
Сума17100,00 %65 096100,00 %

На 1 студзеня 2017 года заставалася 16 пасёлкаў гарадскога тыпу (усе — гарадскія пасёлкі)[3].

Спіс пасёлкаў гарадскога тыпу Гродзенскай вобласці

Назвы лацінкай у спісе прыводзяцца адпаведна з афіцыйнымі правіламі транслітарацыі[4][5].

Пасёлкі гарадскога тыпу Гродзенскай вобласці

ГербНазва кірыліцайНазва лацінкайСтатусРаёнКолькасць жыхароў (перапіс, 2009)Колькасць жыхароў (ацэнка, 2017)Змена (2017 да 2009)
1ЗэльваZeĺvaгарадскі пасёлакЗэльвенскі7 3966 795−8,13 %
2КраснасельскіKrasnasieĺskiгарадскі пасёлакВаўкавыскі6 8856 683−2,93 %
3КарэлічыKareličyгарадскі пасёлакКарэліцкі6 8546 518−4,90 %
4ВоранаваVoranavaгарадскі пасёлакВоранаўскі6 3326 427+1,50 %
5Вялікая БераставіцаVialikaja Bierastavicaгарадскі пасёлакБераставіцкі5 7205 545−3,06 %
6РосьRośгарадскі пасёлакВаўкавыскі5 3914 711−12,61 %
7НаваельняNavajeĺniaгарадскі пасёлакДзятлаўскі3 0412 678−11,94 %
8МірMirгарадскі пасёлакКарэліцкі2 3102 305−0,22 %
9РадуньRaduńгарадскі пасёлакВоранаўскі2 6732 299−13,99 %
10АстрынаAstrynaгарадскі пасёлакШчучынскі2 0641 731−16,13 %
11КазлоўшчынаKazloŭščynaгарадскі пасёлакДзятлаўскі1 8471 656−10,34 %
12ЮрацішкіJuraciškiгарадскі пасёлакІўеўскі1 5011 328−11,53 %
13ЛюбчаLiubčaгарадскі пасёлакНавагрудскі1 1571 081−6,57 %
14ЖалудокŽaludokгарадскі пасёлакШчучынскі1 2901 002−22,33 %
15СапоцкінSapockinгарадскі пасёлакГродзенскі1 231983−20,15 %
16ПоразаваPorazavaгарадскі пасёлакСвіслацкі1 119900−19,57 %
АстравецAstraviecгарадскі пасёлак (да 2012)Астравецкі8 28510 253+23,75 %

Галерэя

Гл. таксама

Зноскі

  1. Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь. Закон Республики Беларусь от 5 мая 1998 года № 154-З «Об административно-территориальном делении и порядке решения вопросов административно-территориального устройства Республики Беларусь». (руск.)
  2. Перепись населения Республики Беларусь. Численность населения областей и районов. Гродненская область. (руск.)
  3. Численность населения на 1 января 2017 г. и среднегодовая численность населения за 2016 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов, поселков городского типа. (руск.)
  4. Постановление Государственного комитета по земельным ресурсам, геодезии и картографии Республики Беларусь от 23 ноября 2000 г. № 15 «Об утверждении Инструкции по транслитерации географических названий Республики Беларусь буквами латинского алфавита». (руск.)
  5. Tenth United Nations Conference on the Standardization of Geographical Names. The Roman alphabet transliteration of Belarusian geographical names. (англ.)
Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Населеныя пункты Гродзенскай вобласці Катэгорыя·Пасёлкі гарадскога тыпу Беларусі Катэгорыя·Пасёлкі гарадскога тыпу Гродзенскай вобласці
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be