Кастрычнік (Крупскі раён)
У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Кастрычнік, значэнні.
Кастры́чнік[1] (трансліт.: Kastryčnik, руск.: Костричник, да 1918 года Ламское) — вёска ў Крупскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Акцябрскага сельсавета.
Гісторыя
З 1924 года ў складзе Барысаўскай акругі. З 1924 г. — у Чарэйскім, з 08.07.1931 г. — у Крупскім раёнах. У 1930-я гады вяскоўцы аб’ядналіся ў калгас «Чырвоны Кастрычнік». У 1941 г. ў вёсцы 28 двароў, 145 жыхароў.
У Вялікую Айчынную вайну загінулі 10 чалавек. Пасля вайны калгас адноўлены. З 1960 г. ў складзе саўгаса «Бобр». Потым вёска была ў складзе калгаса «Слабада». Да 31 сакавіка 1977 года вёска ўваходзіла ў склад Бобрскага сельсавета[2].
На 01.01.1998 г. 6 гаспадарак, 9 жыхароў.
Да 28 мая 2013 года вёска ўваходзіла ў склад Абчугскага сельсавета[3].
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
- ↑ Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 31 сакавіка 1977 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1977, № 15 (1533).
- ↑ Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области Архівавана 31 сакавіка 2016.
Спасылкі
- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты Крупскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.