wd wp Пошук:

Кастрычніцкі раён (Віцебск)

У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Кастрычніцкі раён. Кастрычніцкі раён — тэратарыяльна-адміністрацыйная адзінка Віцебска, гістарычны, культурны і прамысловы цэнтр горада. Раён утвораны 19 ліпеня 1940 года.

     Чыгуначны раён     Кастрычніцкі раён     Першамайскі раён

На 2013 год займае плошчу 5000 га. Размешчаны на паўночным усходзе горада. Жылыя масівы раёна злучаюць чатыры праспекты і больш 298 вуліц і завулкаў працягласцю звыш 300 км.

Насельніцтва 118 273 чалавека.

Гісторыя

У 1950-я гады ў склад горада і Кастрычніцкага раёна ўключана вёска Шыркова і пасёлак Паўночны (1958), у 1964 г. — Уланавічы. У 1967 г. горадам сталі вёскі Журжава, Сакалоўка, Себяхі і чыгуначная станцыя Віцьба. У 1998 г. ў склад раёна прынялі вёску Білева, у 2004 г. — вёску Янапаль, у 2011 г. — вёску Селівоўшчына.

Прамысловасць

Сёння на тэрыторыі раёна знаходзяцца некалькі дзясяткаў прамысловых прадпрыемстваў. Найбольш буйнымі з’яўляюцца: ААТ «Кераміка», СТАА «Белвест», СТАА «Марка», ААТ «Сцяг Індустрыялізацыі», ТАА «ВА» Энергакамплект”.

Літаратура

  • Витебск: Энциклопедический справочник / Гл. редактор И. П. Шамякин. — Мн.: БелСЭ им. П. Бровки, 1988. — 408 с. — 60 000 экз. — ISBN 5-85700-004-1

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Раёны Віцебска
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be