wd wp Пошук:

Янапаль (Віцебск)

У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Янапаль (значэнні). Янапаль (трансліт.: Janapaĺ, руск.: Янополь) — былая вёска ў Віцебскім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіла ў склад Бабініцкага сельсавета. З 2004 года ў складзе Віцебска.

Гісторыя

У 1878 годзе маёнтак знаходзіўся ва ўласнасці Івана Вікенцьевіча Будкевіча[1]. У пачатку XX стагоддзя фальварак Янапаль Бабініцкай воласці Віцебскага павета належаў двараніну Карташаву. У фальварку ў двух дварах пражывала 15 чалавек, 50 дзесяцін зямлі[2].

Да 1972 года вёска ўваходзіла ў склад Акцябрскага сельсавета[3].

На тэрыторыі былога пасёлка вуліцы 1-я Янапальская вуліца і 1-ы Янапальскі завулак.

Зноскі

  1. Алфавитный поуездный список землевладельцам Витебской губернии // Памятная книжка Витебской губернии на 1878 г. — Витебск, 1878. — С. 260—409
  2. Список населенных мест Витебской губернии / Под ред. А.П. Сапунова. — Витебск: Витеб. губ. стат. ком. и Губ. типо-лит., 1906.
  3. Рашэнні выканаўчага камітэта Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 17 снежня 1971 г. і 24 студзеня 1972 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1972, № 8 (1346).

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі без сельсавета Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта Катэгорыя·Населеныя пункты, якія ўвайшлі ў склад Віцебска Катэгорыя·Былыя населеныя пункты Віцебскага раёна
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be