wd wp Пошук: ⬜

Кляноўскі сельсавет

Кляно́ўскі сельсаве́т — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Дубровенскага раёна Віцебскай вобласці. Цэнтр — вёска Кляны.

Гісторыя

Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Дубровенскага раёна Аршанскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года сельсавет у Дубровенскім раёне БССР, з 20 лютага 1938 года — Віцебскай вобласці. З 25 снежня 1962 года сельсавет у складзе Аршанскага раёна, з 6 студзеня 1965 года — у складзе адноўленага Дубровенскага раёна. 16 кастрычніка 1989 года ў склад Дабрынскага сельсавета перададзены 5 населеных пунктаў (Вялікая Дзяцель, Вялікая Лыскаўка, Каўровае, Лугавая і Малая Лыскаўка)[1]. 10 кастрычніка 2013 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Зарубскага сельсавета[2].

Насельніцтва

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года складала 573 чалавекі[3], з іх 95,6 % — беларусы, 3,5 % — рускія, 0,7 % — азербайджанцы[4].

Склад

На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 10 населеных пунктаў: аграгарадкі Ляхаўка і Чырына, вёскі Быстрыёўка, Гладкія, Жарнеўка, Кляны, Кулакоўшчына, Пячонкі, Хаетчына і Цыбульскія.

Зноскі

  1. ↑ Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 16 кастрычніка 1989 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1989, № 35 (1985).
  2. ↑ Решение Витебского областного Совета депутатов от 10 октября 2013 г. № 292 Об изменении административно-территориального устройства некоторых районов Витебской области
  3. ↑ Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Віцебскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года (руск.)
  4. ↑ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года (руск.)

Літаратура

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012.
Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Аршанскага раёна Катэгорыя·Былыя сельсаветы Дубровенскага раёна Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 2013 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1924 годзе
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be