wd wp Пошук:

Клясціцкі сельсавет

Кля́сціцкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Расонскага раёна Віцебскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок (да 2008 года вёска) Клясціцы.

Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Расонскага раёна Полацкай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Расонскім раёне БССР, з 21 чэрвеня 1935 года — Полацкай акругі, з 20 лютага 1938 года — Віцебскай вобласці, з 20 верасня 1944 года — Полацкай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Віцебскай вобласці. 23 лістапада 1959 года ў склад сельсавета з Сяляўшчынскага сельсавета перададзены вёскі Замошша і Канцавыя, з Сакалішчанскага сельсавета — вёскі Абухава і Купелішча[1]. З 25 снежня 1962 года сельсавет у складзе Верхнядзвінскага раёна, за выключэннем вёскі Замошша, якая была перададзена ў склад Полацкага раёна[2]. З 6 студзеня 1965 года ў складзе адноўленага Расонскага раёна. 4 сакавіка 1987 года ў склад сельсавета з Сакалішчанскага сельсавета перададзены 2 населеныя пункты (вёскі Валатоўкі і Галоўчыцы)[3]. 8 красавіка 2004 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаваных Марачкоўскага (5 населеных пунктаў: вёскі Залессе, Марачкова, Маторына, Мілавіды і Роўнае Поле) і Юхавіцкага (4 населеныя пункты: вёскі Красны Бор, Сасновы Бор, Хаданы і Юхавічы) сельсаветаў, у склад Сакалішчанскага сельсавета перададзены 5 населеных пунктаў, якія знаходзіліся ў межах камунальнага ўнітарнага сельскагаспадарчага прадпрыемства «Гвардыя» (Валатоўкі, Галоўчыцы, Забалоцце, Купелішча і Маркова)[4].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1570 чалавек[5], з іх 89,6 % — беларусы, 8,5 % — рускія, 0,9 % — украінцы[6].

Зноскі

  1. Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 23 лістапада 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 16.
  2. Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР ад 25 снежня 1962 г. Аб узбуйненні сельскіх раёнаў Беларускай ССР // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1962, № 41 (1000).
  3. Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 4 сакавіка 1987 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1987, № 23 (1901).
  4. Решение Витебского областного Совета депутатов от 8 апреля 2004 г. № 55 Об изменении административно-территориального устройства районов Витебской области Архівавана 5 кастрычніка 2021.
  5. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Віцебскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года (руск.)
  6. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года (руск.)

Літаратура

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты Расонскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта Катэгорыя·Былыя сельсаветы Верхнядзвінскага раёна Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1924 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Расонскага раёна
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be