Клёны (Навагрудскі раён)
У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Клёны.
Клёны[1] (трансліт.: Kliony, руск.: Клёны) (да 1964 года Кабы́льнікі) — вёска ў Навагрудскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Валеўскага сельсавета.
Да 25 чэрвеня 2008 года вёска ўваходзіла ў склад Ятраўскага сельсавета[2].
Гісторыя
У сярэдзіне 19 ст. належала да дзяржаўнага маёнтка Ятра. Вёска Кабыльнікі Пачапаўскай воласці Навагрудскага павета налічвала ў 1909 годзе 612 жыхароў, 97 двароў. Прыход Нараджэння Божай Маці (в. Ятра).[3] У 1920—1939 г. Кабыльнікі — вёска Пачапаўскай вясковай гміны, Навагрудскага павета, Навагрудскага ваяводства. 30 ліпеня 1964 года вёска Кабыльнікі перайменавана ў Клёны[4]. У калгасе «Сцяг працы», 80 двароў, 147 жыхароў, магазін.[5]
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9 (DJVU).
- ↑ Решение Гродненского областного Совета депутатов от 25 июня 2008 г. № 93 О решении вопросов административно-территориального устройства Новогрудского района
- ↑ Ярмолович В. С. Список населенных мест Минской губернии. Минск, Губ. стат. ком., 1909. [4], 232 с.
- ↑ Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР Аб перайменаванні некаторых населеных пунктаў Беларускай ССР ад 30 ліпеня 1964 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1964, № 23 (1063).
- ↑ Памяць. Навагрудскі раён. Мінск 1996 г. ст. 530.
Спасылкі
На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх
Катэгорыя·Населеныя пункты Навагрудскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.