Козі Рог
Ко́зі Рог[1] (трансліт.: Kozi Roh, руск.: Козий Рог) — былы пасёлак у Буда-Кашалёўскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіў у склад Патапаўскага сельсавета.
Ліквідаваны 20 сакавіка 2010 года[2].
Геаграфія
Размяшчэнне
У 15 км на паўночны захад ад Буда-Кашалёва, 6 км ад чыгуначнай станцыі Забаб’е (на лініі Жлобін — Гомель.
Гісторыя
Каля мястэчка ў 1960 і ў 1980 гадах выяўлена два скарбу. Знойдзеныя рэчы, вырабленыя ў Старажытнай Русі ў канцы XI — пачатку XIII стагоддзяў, што сведчыць пра дзейнасць чалавека ў гэтых месцах з даўніх часоў. Сучасны пасёлак заснаваны напачатку 1920-х гадоў на былых памешчыцкіх землях перасяленцамі з суседніх вёсак. У 1929 годзе жыхары вёскі ўступілі ў калгас. У 1959 годзе ў складзе гаспадаркі Буда-Кашалёўскага аграрна-тэхнічнага каледжа (цэнтр — горад Буда-Кашалёва).
Забудова драўляная сядзібнага тыпу.
Насельніцтва
Колькасць
- 2004 год — 2 гаспадаркі, 3 жыхара.
Дынаміка
- 1959 год — 98 жыхароў (паводле перапісу).
- 2004 год — 2 гаспадаркі, 3 жыхара.
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).. Сустракаецца таксама варыянт Казі́ны Рог
- ↑ «Об упразднении сельского населенного пункта». Решение Буда-Кошелевского районного Совета депутатов от 20 марта 2010 г. № 206(недаступная спасылка) (руск.)
Літаратура
- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т.1, кн.1. Гомельская вобласць/С. В. Марцэлеў; Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: Белэн, 2004. 632с.: іл. Тыраж 4000 экз. ISBN 985-11-0303-9 ISBN 985-11-0302-0
Спасылкі
- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта Катэгорыя·Былыя населеныя пункты Буда-Кашалёўскага раёна
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.