wd wp Пошук:

Колас (Буда-Кашалёўскі раён)

У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Колас, значэнні.

Ко́лас[1] (трансліт.: Kolas, руск.: Колос) — пасёлак у Буда-Кашалёўскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Шырокаўскага сельсавета.

Геаграфія

Размяшчэнне

У 20 км на ўсход ад раённага цэнтра і чыгуначнай станцыі Буда-Кашалёўская (на лініі Жлобін — Гомель).

Гідраграфія

На ўсходзе, поўначы і захадзе меліярацыйныя каналы.

Транспартная сетка

Транспартныя сувязі па прасёлкавай дарозе, затым па шашы Доўск — Гомель. Забудова драўляная, сядзібнага тыпу, уздоўж вясковай дарогі.

Гісторыя

Заснаваны напачатку XX стагоддзя перасяленцамі з суседніх вёсак. Найболей актыўная забудова даводзіцца на 1920-я гады. У 1926 годзе ў Ліпскім сельсавеце Уваравіцкага раёна Гомельскай акругі. У 1929 годзе жыхары мястэчка ўступілі ў калгас. У 1959 годзе ў складзе саўгаса «Камінтэрн» (цэнтр — вёска Шырокае).

Насельніцтва

Колькасць

  • 2004 год — 6 гаспадарак, 13 жыхароў.

Дынаміка

  • 1925 год — 11 двароў, 50 жыхароў.
  • 1959 год — 32 жыхара (паводле перапісу).
  • 2004 год — 6 гаспадарак, 13 жыхароў.

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).

Літаратура

  • Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т.1, кн.1. Гомельская вобласць/С. В. Марцэлеў; Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: Белэн, 2004. 632с.: іл. Тыраж 4000 экз. ISBN 985-11-0303-9 ISBN 985-11-0302-0

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты Буда-Кашалёўскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be