Крайванцаўскі сельсавет
Крайва́нцаўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Ашмянскага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр сельсавета — аграгарадок Крайванцы.
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Ашмянскага раёна Вілейскай вобласці. З 20 верасня 1944 года ў складзе Маладзечанскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Стульгінскага сельсавета[2]. 2 снежня 1959 года ў склад Граўжышкоўскага сельсавета перададзены 10 населеных пунктаў: Баўбы, Відэйшы, Вільчаны, Віцюлі, Дубрава, Ленкаўшчына, Мазураўшчына, Мікшчаўшчына, Павілойці, Побалеўшчына[3]. З 20 студзеня 1960 года ў складзе Гродзенскай вобласці. 11 лютага 1972 года да сельсавета далучана частка скасаванага Гардзіеўцаўскага сельсавета (23 населеныя пункты: Анжадава, Бікяны, Буянішкі, Гардзіеўцы, Гольманты, Жодаўка, Кадзі, Касацішкі, Крывая, Латвелі, Ліпнягі, Лукшаны, Марцінова, Мельніца, Нартуны, Новая Тарасаўшчына, Падталеі, Патрубішкі, Раўніны, Старая Тарасаўшчына, Талеі, Цішканы і Юсялішкі)[4]. 15 ліпеня 2008 скасаваны хутар Гудалаўка[5].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 783 чалавекі[6], з іх 86,0 % — беларусы, 10,2 % — палякі, 3,2 % — рускія[7].
Зноскі
- 1 2 3 Крейванцевский сельсовет
- ↑ Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Молодечненской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938-1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
- ↑ Рашэнне выканаўчага камітэта Маладзечанскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 2 снежня 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 17.
- ↑ Рашэнне выканаўчага камітэта Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 11 лютага 1972 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1972, № 8 (1346).
- ↑ Решение Ошмянского районного Совета депутатов от 15.07.2008 г. № 76 «Об упразднении сельских населенных пунктов» Архівавана 27 кастрычніка 2020.
- ↑ Насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года Архівавана 2 кастрычніка 2019.
- ↑ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
Літаратура
- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
Катэгорыя·Населеныя пункты Ашмянскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта Катэгорыя·Сельсаветы Ашмянскага раёна Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1940 годзе
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.