Граўжышкоўскі сельсавет
Граўжышко́ўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Ашмянскага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр сельсавета — аграгарадок (да 2009 года вёска) Граўжышкі.
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Ашмянскага раёна Вілейскай вобласці. З 20 верасня 1944 года ў складзе Маладзечанскай вобласці. 27 сакавіка 1959 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Лудскага сельсавета[2]. 2 снежня 1959 года ў склад сельсавета з Крайванцаўскага сельсавета перададзены 10 населеных пунктаў: Баўбы, Відэйшы, Вільчаны, Віцюлі, Дубрава, Ленкаўшчына, Мазураўшчына, Мікшчаўшчына, Павілойці, Побалеўшчына[3]. З 20 студзеня 1960 года ў складзе Гродзенскай вобласці. 22 лістапада 2012 года скасаваны хутары Гута і Хаваншчына[4].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1064 чалавекі[5], 90,8 % — беларусы, 7,0 % — палякі, 1,0 % — рускія[6].
Зноскі
- 1 2 3 Гравжишковский сельсовет
- ↑ Рашэнне выканкома Маладзечанскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 27 сакавіка 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 4.
- ↑ Рашэнне выканаўчага камітэта Маладзечанскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 2 снежня 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 17.
- ↑ Решение Ошмянского районного Совета депутатов от 22 ноября 2012 г. № 120 Об упразднении сельских населенных пунктов Ошмянского района
- ↑ Насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года Архівавана 2 кастрычніка 2019.
- ↑ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
Літаратура
- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
Катэгорыя·Сельсаветы Ашмянскага раёна Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1940 годзе
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.