wd wp Пошук:

Краснавінка

Краснаві́нка[1] (трансліт.: Krasnavinka, руск.: Красновинка) — вёска ў Крупскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Акцябрскага сельсавета.

Гісторыя

Заснавана каля 1775 г., 6 двароў. У 1880 г. 11 двароў, 101 жыхар. У 1909 г. 23 двары, 249 жыхароў. З 20.08.1924 г. вёска ў Заборскім сельсавеце Чарэйскага, 08.07.1931 г. Крупскага раёнаў. У 1930-я гады створаны калгас «Новы шлях». У 1941 г. 30 двароў, 100 жыхароў. На франтах Вялікай Айчыннай вайны і ў партызанскай барацьбе загінулі 43 чалавекі. Пасля вайны калгас адноўлены. З 25.05.1962 г. вёска ў складзе Абчугскага сельсавета[2]. З 1965 г. вёска была ў складзе саўгаса «Касянічы». З 28.05.2013 г. вёска ў складзе Акцябрскага сельсавета[3].

Насельніцтва

На 01.01.1998 г. 12 гаспадарак, 14 жыхароў.

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
  2. Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 5 мая 1962 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1962, № 19 (978).
  3. Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области Архівавана 31 сакавіка 2016.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты Крупскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be