wd wp Пошук:

Краснае (Брагінскі раён)

У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Краснае.

Кра́снае[1] (трансліт.: Krasnaje, руск.: Красное) — вёска ў Брагінскім раёне Гомельскай вобласці. Цэнтр Новаялчанскага сельсавета (з 2010 года[2]).

Геаграфія

Размяшчэнне

У 39 км на паўднёвы ўсход ад Брагіна, 2 км ад чыгуначнай станцыі Ёлча (на лініі Оўруч — Палтава), 169 км ад Гомеля.

Транспартная сістэма

Побач аўтадарога Камарын — Брагін.

Планоўка складаецца з безсістэмнай забудовы, падзеленай каналам на паўднёвую і паўночную часткі. Жылыя хаты драўляныя сядзібнага тыпу.

Гісторыя

Па пісьмовых крыніцах вядомая з XVIII стагоддзя. У 1881 годзе згадана як вёска ў Рэчыцкім павеце Мінскай губерні, валоданне Салтанава. У 1932 годзе арганізаваны калгас «Інтэрнацыянал», працавалі гамарня, паравы млын (з 1929 года). Падчас Вялікай Айчыннай вайны на франтах і ў партызанскай барацьбе загінулі 174 мясцовых жыхара, у памяць пра загінулыя ў 1968 годзе ў цэнтры вёскі ўсталяваны абеліск. У 1959 годзе — цэнтр саўгаса «Краснае». Размяшчаліся сярэдняя школа, Дом культуры, бібліятэка, лякарня, аддзяленне сувязі, швейная майстэрня, 2 крамы, сталовая.

У наш час знаходзіцца кантрольны пункт па назіранню за радыяцыйна забруджанай мясцовасцю, з якой выселены жыхары.

Насельніцтва

Колькасць

  • 2004 год — 146 гаспадарак, 404 жыхара.

Дынаміка

  • 1931 год — 18 двароў, 120 жыхароў.
  • 1959 год — 193 жыхара (паводле перапісу).
  • 2004 год — 146 гаспадарак, 404 жыхара.
  • 2006 год (01.01.2006) — 151 гаспадарка, 407 чалавек, з якіх 91 ва ўзросце да 16 гадоў, 229 — у працаздольным і 87 — старэйшым за працаздольны.

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).
  2. Решение Брагинского районного Совета депутатов от 29 января 2010 г. № 132 О переносе административно-территориального центра Новоиолчанского сельсовета (руск.)

Літаратура

  • Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т.1, кн.1. Гомельская вобласць/С. В. Марцэлеў; Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: Белэн, 2004. 632с.: іл. Тыраж 4000 экз. ISBN 985-11-0303-9 ISBN 985-11-0302-0

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты Брагінскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be