wd wp Пошук:

Краснасельскі сельсавет

У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Краснасельскі сельсавет (значэнні).

Краснасе́льскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Ваўкавыскага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — гарадскі пасёлак Краснасельскі.

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Ваўкавыскага раёна Беластоцкай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Краснае Сяло. З 20 верасня 1944 года ў складзе Гродзенскай вобласці. 30 красавіка 1958 года вёска Краснае Сяло пераўтворана ў рабочы пасёлак Краснасельскі. 7 чэрвеня 1958 года Краснасельскі сельсавет скасаваны, населеныя пункты перададзены ў падпарадкаванне ўтвораных Краснасельскага і Роскага пассаветаў. 20 кастрычніка 1959 года да Краснасельскага пассавета далучана частка скасаванага Мачулінскага сельсавета. 18 кастрычніка 2013 года Краснасельскі пассавет рэарганізаваны ў сельсавет, адначасова ў склад сельсавета перададзены аграгарадок Юбілейны і вёскі Грыцкі, Калядзічы, Кукуці, Кутнікі, Маісеевічы, Няверавічы з Ваўкавыскага сельсавета[1].

Насельніцтва пассавета паводле перапісу 2009 года (10 населеных пунктаў без Краснасельскага) — 820 чалавек[2], з іх 76,6 % — беларусы, 16,8 % — палякі, 4,8 % — рускія[3].

Зноскі

  1. Решение Гродненского областного Совета депутатов от 18 октября 2013 г. № 261 О некоторых вопросах административно-территориального устройства Волковысского района Гродненской области
  2. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года Архівавана 2 кастрычніка 2019.
  3. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года

Літаратура

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты Ваўкавыскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта Катэгорыя·Былыя сельсаветы Хойніцкага раёна Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 1927 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 1958 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1926 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1940 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 2013 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Ваўкавыскага раёна
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be