wd wp Пошук:

Юбілейны (Ваўкавыскі раён)

У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Юбілейны.

Юбіле́йны[1] (трансліт.: Jubiliejny, руск.: Юбилейный) — аграгарадок у Ваўкавыскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Краснасельскага сельсавета.

Існуе з 2001 г. як пасёлак. Рашэннем Ваўкавыскага раённага Савета дэпутатаў ад 12.02.2009 г. № 85 ператвораны ў аграгарадок без змянення назвы.

Да 2013 года Юбілейны ўваходзіў у склад Ваўкавыскага сельсавета[2].

Насельніцтва

На 01.01.2004 г. 113 двароў, 383 жыхары.

Інфраструктура

Цэнтр СВК “Няверавічы”. Ёсць крама, Дом культуры, бібліятэка, ДЮСШ, філіял Ізабелінскай дзіцячай музычнай школы.

Памятныя мясціны

На будынку Дома культуры ўсталявана мемарыяльная дошка Стругу Сцяпану Францавічу. Устаноўлена ў 1977 г. на ўшанаванне памяці дэпутата Народнага сходу Заходняй Беларусі С.Ф.Струга.

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9 (DJVU).
  2. Решение Гродненского областного Совета депутатов от 18.10.2013 N 261 О некоторых вопросах административно-территориального устройства Волковысского района Гродненской области Архівавана 5 сакавіка 2016.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Населеныя пункты Ваўкавыскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be