Круг-Рудка
Круг-Рудка — былая вёска ў Спярыжскім сельсавеце Брагінскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі.
Пасля катастрофы на Чарнобыльскай АЭС і радыяцыйнага забруджвання жыхары (33 сем’і) пераселены ў 1986 годзе ў чыстыя месцы. У 2005 годзе вёска была выключана са звестак па ўліку населеных пунктаў[1].
Геаграфія
Размяшчэнне
У 7 км на паўднёвы захад ад Брагіна, 25 км ад чыгуначнай станцыі Хойнікі (на галінцы Васілевічы — Хойнікі ад лініі Калінкавічы — Гомель), 128 км ад Гомеля.
Транспартная сістэма
Транспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтадарозе Камарын — Брагін.
Планоўка складаецца з кароткай прасталінейнай шыротнай вуліцы. Забудова драўлянымі хатамі сядзібнага тыпу. У сувязі з высокім узроўнем радыяцыйнага забруджвання ўсе пабудовы знесены і пахаваны пад пластом зямлі.
Гісторыя
Заснавана напачатку XX стагоддзя. У 1920-е года павялічылася за кошт перасяленцаў з суседніх вёсак. У 1931 годзе арганізаваны калгас. У канцы 1930-х гадоў вёскі Круг і Рудка былі аб’яднаны ў адзін населены пункт — вёску Круг-Рудка. У 1959 годзе ўваходзіла ў склад калгасу імя М. І. Калініна (цэнтр — вёска Глухавічы).
Насельніцтва
Колькасць
- 2010 год — жыхароў няма.
Дынаміка
- 1930 год — у вёсцы Круг 23 гаспадаркі, 134 жыхара, у вёсцы Рудка 11 гаспадарак, 72 жыхара.
- 1959 год — 226 жыхароў (паводле перапісу).
- 1986 год — жыхары (33 сем’і) пераселены.
Вядомыя асобы
- Міхаіл Дзмітрыевіч Мартыненка (нар. 1937) — беларускі матэматык.
Зноскі
- ↑ РЕШЕНИЕ ГОМЕЛЬСКОГО ОБЛАСТНОГО ИСПОЛНИТЕЛЬНОГО КОМИТЕТА 20 января 2005 г. № 29 ОБ ИСКЛЮЧЕНИИ ИЗ ДАННЫХ ПО УЧЕТУ И РЕГИСТРАЦИИ АДМИНИСТРАТИВНО-ТЕРРИТОРИАЛЬНЫХ И ТЕРРИТОРИАЛЬНЫХ ЕДИНИЦ НАСЕЛЕННЫХ ПУНКТОВ БРАГИНСКОГО, ДОБРУШСКОГО, КОРМЯНСКОГО И НАРОВЛЯНСКОГО РАЙОНОВ
Літаратура
- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т.1, кн.1. Гомельская вобласць/С. В. Марцэлеў; Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: Белэн, 2004. 632с.: іл. Тыраж 4000 экз. ISBN 985-11-0303-9 ISBN 985-11-0302-0
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта Катэгорыя·Былыя населеныя пункты Брагінскага раёна
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.