Крупскі сельсавет
Кру́пскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Крупскага раёна Мінскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок (да 2009 года вёска) Худаўцы.
Гісторыя
Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Крупскага раёна Барысаўскай акругі БССР. Цэнтр — мястэчка Крупкі. З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Менскай акругі, з 18 чэрвеня 1927 года — у складзе Аршанскай акругі. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Крупскім раёне БССР, з 20 лютага 1938 года — Мінскай вобласці. 27 верасня 1938 года Крупкі атрымалі статус гарадскога пасёлка. Пасля вайны цэнтр сельсавета перанесены на станцыю Крупкі (пазней — пасёлак Крупскі). 5 мая 1962 года да сельсавета далучана частка скасаванага Шэйкаўскага сельсавета (9 населеных пунктаў: Асінаўка, Зароўе, Лебедзева, Ніва, Новы Засценак, Панскае, Худаўцы, Шэйка і Юзафова), у склад Ігрушкаўскага сельсавета перададзена вёска Каменка[1]. 31 сакавіка 1977 года ў склад сельсавета з Ігрушкаўскага сельсавета перададзены 7 населеных пунктаў (вёскі Асінаўка, Барсучына, Буда, Ляды, Ротань, Скарадзіца і Студзёнка), у адміністрацыйнае падпарадкаванне Крупскага пассавета перададзены пасёлак Крупскі, цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Худаўцы[2]. 13 сакавіка 2008 года цэнтр сельсавета перанесены ў аграгарадок Ротань[3], 29 кастрычніка 2009 года вернуты ў аграгарадок Худаўцы[4]. 8 верасня 2017 года ў склад сельсавета ўключаны пасёлак Крупскі, які знаходзіўся ў адміністрацыйным падпарадкаванні Крупскага райвыканкама[5]. 20 верасня 2021 года скасавана вёска Студзёнка[6].
Насельніцтва
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 2112 чалавек[7], з іх 95,0 % — беларусы, 3,9 % — рускія, 0,6 % — украінцы[8].
Зноскі
- ↑ Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 5 мая 1962 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1962, № 19 (978).
- ↑ Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 31 сакавіка 1977 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1977, № 15 (1533).
- ↑ Решение Крупского районного Совета депутатов от 13 марта 2008 г. № 52 О преобразовании некоторых сельских населенных пунктов в агрогородки
- ↑ Решение Крупского районного Совета депутатов от 29 октября 2009 г. № 127 О внесении изменения в решение Крупского районного Совета депутатов от 13 марта 2008 г. № 52
- ↑ Решение Минского областного Совета депутатов от 8 сентября 2017 г. № 226 О некоторых вопросах административно-территориального устройства Минской области
- ↑ Решение Крупского районного Совета депутатов от 20 сентября 2021 г. № 181 Об упразднении сельских населенных пунктов Крупского района Минской области Архівавана 6 кастрычніка 2021.
- ↑ Насельніцтва населеных пунктаў Мінскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года (руск.)
- ↑ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года (руск.)
Літаратура
- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты Крупскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1924 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Крупскага раёна
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.