wd wp Пошук:

Крупкі

Кру́пкі[2] (афіц. транс.: Krupki) — горад у Мінскай вобласці Беларусі, адміністрацыйны цэнтр Крупскага раёна, на р. Бобр. За 121 км на паўночны ўсход ад Мінска, за 6 км ад чыгуначнай станцыі Крупкі на лініі Мінск—Орша, аднак у самім горадзе размешчаны прыпыначны пункт Новае Жыццё; на аўтадарозе Мінск—Масква. Насельніцтва 8 680 чал. (2017)[3].

Назва

Выказвалася думка пра паходжанне назвы горада ад рэчкі Крупкі (Крупенiцы, Курнееўкі), якая цяпер працякае праз горад і ўпадае ў Бобр, быццам гідронім Крупка ў старабеларускай мове меў значэнне ‘кароткі, незамярзалы рачны прыток’, а Крупка была менавіта такой да маштабнай меліярацыі. Аўтары засноўваюць сцвярджэнне на аналогіі, на іх думку, назвы многіх паселішчаў у рэгіёне паходзіць ад гідронімаў, прыкладамі яны даюць вёскі Начу на рацэ Начы, Еленку на Еленцы, Мажаны на Можы, Свiрыдаўку на Свiрыдаўцы, Плісу на Плісе, пасёлак Бобр на Бабры.[4] Аднак, Гістарычны слоўнік беларускай мовы ведае слова крупка ў адзіным значэнні ‘дробназярністая соль’[5]. Паходжанне ж тапонімаў трэба разглядаць паасобку і ў гістарычным кантэксце, бо зваротная з’ява — названне ракі ад паселішча на ёй, была настолькі ж распаўсюджаная.

Згодна з Ул. Тапаровым, назва звязаная з абазначэннем жабы як знешне шурпатай, бугрыстай у балцкіх мовах: латышскае krupis, літоўскае krupė, старапрускае krupeile “жаба”[6], г.зн. “Жаб’я рака”.

Гісторыя

З сяр. 16 ст. мястэчка ў Аршанскім павеце Віцебскага ваяводства ВКЛ, належалі Сангушкам. Згадваецца ў інвентары 1653 года як мястэчка Крупка ці Сангушкаў, цэнтр аднайменнага маёнтка[7]. З 1793 у складзе Расійскай імперыі, у Сенненскім павеце. З 1919 у Віцебскай губерні, з 1923 у Аршанскім павеце. У 1924 годзе Крупкі сталі цэнтрам Крупскага раёна. У 1926 годзе ў мястэчку пражывала 2097 жыхароў. Дзейнічалі посуда-ганчарны, лесапільны, запалкавы, маслабойны заводы, швейная арцель «Перамога».

У 1933 годзе заснаваныя дрэваапрацоўчая арцель «Ударнік», льнозавод, кавальская арцель «Чырвоны молат», пякарня, МТС, агульнаадукацыйная школа, ветэрынарны тэхнікум. 20 лютага 1938 года Крупкі ўвайшлі ў склад Мінскай вобласці, а 27 верасня гэтага ж года Крупкі прысвоены статус гарадскога пасёлка. У 1939 годзе ў Крупках пражывала 3455 жыхароў. З 1 ліпеня 1941 года па 30 чэрвеня 1944 года Крупкі былі акупаваны нацысцкімі захопнікамі. 1800 жыхароў загінулі. З 1991 года — горад.

Насельніцтва

  • 1897 год — 1523 чал.[8]
  • 1977 год — 5,5 тыс. чал.[8]
  • 1995 год — 9,1 тыс. чал.[8]
  • 2006 год — 8000 чал.
  • 2009 год — 7880 чал.
  • 2015 год — 8602 чал.[9]
  • 2016 год — 8630 чал.[10]
  • 2017 год — 8680 чал.[3]

Эканоміка

Прадпрыемствы дрэваапрацоўчай, харчовай, лёгкай прамысловасці. Гасцініца «Крупчанка».

Культура

Славутасці

Вядомыя асобы

Асноўны артыкул: Вядомыя асобы Крупак Гл. таксама ———–

Зноскі

  1. Численность населения на 1 января 2022 г. и среднегодовая численность населения за 2021 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов, поселков городского типаНациональный статистический комитет Республики Беларусь, 2022.
  2. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
  3. 1 2 Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2017 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2016 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу(руск.) . Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (29 сакавіка 2017). Праверана 3 красавіка 2017.
  4. http://krupki.gov.by/be/regijon/geraldyka Архівавана 20 кастрычніка 2022.
  5. ГСБМ. — Т. 16. — С. 183.
  6. Топоров В.Н. Прусский язык. I-K. М., 1980. С. 211-214.
  7. НГАБ, ф. 1875, воп. 1, спр. 1, с. 267
  8. 1 2 3 Беларусь, 1995
  9. Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2015 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2014 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу(руск.) . Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (31 сакавіка 2015). Праверана 3 красавіка 2017.
  10. Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2016 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2015 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу(руск.) . Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (30 сакавіка 2016). Праверана 3 красавіка 2017.
  11. Художественной галерее в Крупках официально присвоено имя художника Бориса Аракчеева. (руск.)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі без сельсавета Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты Крупскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта Катэгорыя·Пасёлак Крупскі
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be