Крушыняны
Крушыня́ны (польск.: Kruszyniany) — вёска ў Сакульскім павеце Падляскага ваяводства Польшчы. Вёска ўваходзіць у склад гміны Крынкі. Адна з дзвюх татарскіх вёсак у Сакульскім павеце, іншая — Багонікі. Знаходзіцца за 3 км на захад ад беларускай граніцы.
Гісторыя
Кароль Ян ІІІ Сабескі аддаў татарам вёскі Крушыняны і Багонікі ў залік доўгу перад імі за ўдзел у вайне з туркамі, паводле ж легенды — за выратаванне ў 1683 годзе каралеўскага жыцця ў бітве пад Парканамі[ru][1].
У 1940—1945 гадах цэнтр Крушынянскага сельсавета Крынкаўскага раёна Беластоцкай вобласці БССР, з 20 верасня 1944 года — Бераставіцкага раёна Гродзенскай вобласці. 16 жніўня 1945 года перададзены ў склад Польскай Народнай Рэспублікі[2].
Насельніцтва
На сённяшні дзень у вёсцы пражывае каля 160 чалавек. Размаўляюць на польска-беларускай змяшанай гаворцы.
У 1980 годзе ў вёсцы пражывалі 289 чалавекі, з іх 33 — мусульмане, астатнія ж каталікі і праваслаўныя.
Славутасці
- Крушынянская мячэць (18 ст.) — адна з найстарэйшых мячэцяў у Польшчы, рэгістрацыйны нумар: A-62, 03/11/1960 год.
- Татарскія могілкі (17 ст.) рэгістрацыйны нумар: A-63, 31.12.1986 год[3].
-
Праваслаўная царква Святой Ганны
- Крушыняны
- Мячэць
- Праваслаўная царква Святой Ганны
- Татарскія могілкі
- Татарскія могілкі
Вядомыя асобы
- Пятрусь Макаль (1932—1996) — беларускі паэт, драматург, перакладчык.
Зноскі
- ↑ Эўрапейскія беларусы. Джанэта Багдановіч, якая адрадзіла татарскую вёску і частавала брытанскага прынца
- ↑ Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
- ↑ Narodowy Instytut Dziedzictwa: Rejestr zabytkow nieruchomych — wojewodztwo podlaskie.
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Крушыняны
- Крушыняны на сайце Radzima.org
Катэгорыя·Населеныя пункты Падляскага ваяводства Катэгорыя·Населеныя пункты Сакульскага павета Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.