wd wp Пошук:

Крывошын

Крыво́шын[1] (трансліт.: Kryvošyn, руск.: Кривошин) — вёска ў Ляхавіцкім раёне Брэсцкай вобласці, паміж рэчак Ліпніца і Мар’янаўка. Адміністрацыйны цэнтр Крывошынскага сельсавета. Насельніцтва 774 чал. (1997). Знаходзіцца за 24 км на паўднёвы захад ад Ляхавіч, за 18 км ад чыгуначнай станцыі Райтанаў; аўтамабільная дарога звязвае вёску з Ганцавічамі і шашой Брэст — Мінск.

Гісторыя

Упершыню Крывошын згадваецца ў XVII ст. як уладанне Радзівілаў. У 1670 годзе нясвіжскія езуіты збудавалі тут касцёл. У 1772 годзе кароль і вялікі князь Станіслаў Аўгуст Панятоўскі перадаў мястэчка падскарбію А. Тызенгаўзу, пазней — ва ўладанні Патоцкіх.

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Крывошын апынуўся ў складзе Расійскай імперыі, дзе стаў цэнтрам воласці Наваградскага павета. У 1800—1809 гадах у маёнтку Рэпіхава каля Крывошына (цяпер парк у межах вёскі) жыў паэт Ян Чачот. Станам на 1859 год у мястэчку было 20 двароў[2]. 9 чэрвеня 1863 года ў Рэпіхаўскім лесе ў часе нацыянальна-вызваленчага паўстання адбыўся бой паміж паўстанцамі пад камандаю Б. Міладоўскага і расійскімі карнымі войскамі. Па здушэнні выступлення царскія ўлады гвалтоўна перарабілі тутэйшы касцёл у царкву Маскоўскага патрыярхату. На 1886 год — 18 двароў, царква. У Першую сусветную вайну ў 1915—1916 гадах каля Крывошына праходзіла лінія фронту, потым мястэчка занялі нямецкія войскі, у 1919—1920 гадах — польскае войска, бальшавікі.

Згодна з Рыжскім мірным дагаворам (1921) Крывошын апынуўся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе стаў цэнтрам гміны Баранавіцкага павета.

У 1939 годзе Крывошын увайшоў у склад БССР, дзе 12 кастрычніка 1940 года стаў цэнтрам сельсавета Ляхавіцкага раёна. Статус паселішча панізілі да вёскі. Станам на 1972 год тут было 280 двароў, на 1997 год — 330.

  • Даўнія выявы мястэчка
  • Агульны выглядАгульны выгляд
  • Былы касцёлБылы касцёл
  • Былы касцёл, бакавы фасадБылы касцёл, бакавы фасад
  • ВуліцаВуліца

Насельніцтва

Інфраструктура

У Крывошыне працуюць сярэдняя і музычная школы, дашкольная ўстанова, 2 бальніцы, амбулаторыя, дом культуры, 2 бібліятэкі, пошта.

Турыстычная інфармацыя

У Крывошыне маецца мемарыяльная пліта Яну Чачоту і курган Памяці ў гонар паўстанцаў 1863—1864 гадоў.

Славутасці

Свята-Пакроўская царква

Вядомыя асобы

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)
  2. Соркіна I. Мястэчкі Беларусі ў канцы ХVІІІ — першай палове ХІХ ст. — Вільня: ЕГУ, 2010. С. 379.
  3. Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej. Tom VII. Część I: Województwo Nowogródzkie. Warszawa, Główny Urząd Statystyczny Rzeczypospolitej Polskiej, 1923.
  4. ЭГБ, 1997

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты Ляхавіцкага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1940 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Ляхавіцкага раёна
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be