Крэмніца
У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Крэмніца.
Крэ́мніца (славацк.: Kremnica, ням.: Kremnitz, венг.: Körmöcbánya, лац.: Cremnicium) — горад у Банскабістрыцкім краі Славакіі. Мае багатую горназдабыўчую і чаканную мінуўшчыну. Падчас Венгерскага каралеўства мела статус вольнага каралеўскага шахцёрскага горада.
Гісторыя
У Сярэднявеччы і Новым часе Крэмніца была адным з галоўных шахцёрскіх гарадоў свету дзякуючы сваім вялізным пакладам залатой руды ў Крэмніцкіх гарах. Першыя звесткі пра падземную здабычу з’яўляюцца ў IX стагоддзі.
Упершыню ўпамінаецца ў пісьмовых крыніцах 17 лістапада 1328 года, калі венгерскі кароль Карл I Роберт надаў Крэмніцбані прывілей вольнага каралеўскага шахцёрскага і чаканнага горада, а таксама заснаваў тут манетны двор, які на працягу свайго існавання чаканіў залатыя і сярэбраныя манеты для розных еўрапейскіх каралеўскіх двароў. Флорыны, а пазней і знакамітыя крэмніцкія дукаты служылі плацёжнымі сродкамі ў міжнародных разлікаў праз сваю надзвычайную чысціню золата, з’яўляючыся таксама ўзорам для ўсіх еўрапейскіх манетных двароў. Крэмніцкі манетны двор стаў адным з найстарэйшых падобных у свеце і адным з нешматлікіх, што не спынілі сваю дзейнасць. У цяперашні час тут выпускаюцца славацкія еўра.
Здабыча руды і чаканка манет прынеслі гораду багацце і славу. За найвялікшую вытворчасць золата ў Венгрыі ў XIV стагоддзі горад атрымаў прыстаўка «залатая» Крэмніца.
У 1331 годзе Крэмніца стала рэзідэнцыяй камерграфа, які курыраваў усе шахты і манетныя двары ў дванаццаці камітатах Венгрыі. Пад канец XIV стагоддзя Крэмніца стала сталіцай шахцёрскіх гарадоў у цэнтральнай Верхняй Венгрыі, у XV стагоддзі стала другім па значнасці венгерскім горадам, пастаянна атрымліваючы новыя прывілеі.
Здабыча золата і вытворчасць манет у Крэмніцы дасягнулі кульмінацыі ў XIV—XV стагоддзях. Як адзін з найістотнейшых цэнтраў пратэстанцкай Рэфармацыі ў краіне, горад уваходзіў у пратэстанцкую «Лігу сямі шахцёрскіх гарадоў» разам з Банска-Белай, Банска-Быстрыцай, Банска-Шцьяўніцай, Любетавай, Нова-Баняй і Пуканцам.
У 1765—1772 гадах у месце быў пастаўлены адзін з апошніх маравых слупоў у габсбургскіх уладаннях.
Пазней золатаздабыча становіцца ўсё даражэйшай з-за таго, што даводзілася капаць усё глыбейшыя і глыбейшыя шахты. Апошняе золата было здабытае ў 1970 годзе, і з таго часу ўсе шахты зачыненыя.
Насельніцтва
Этнічны склад
Паводле веравызнання
- рыма-каталікі — 64,89%
- без вызнання — 22,62%
- евангельскія хрысціяне — 5,84%
- грэка-каталікі — 0,46%
- і іншыя
Славутасці
- Бібліятэка імя Яна Колара
- Музей манет і медалёў — адзін з найстарэйшых музеяў Славакіі, заснаваны ў 1890 годзе. З 1994 ў падпарадкаванні Нацыянальнага банка Славакіі.
- Музей Гыча
- Касцёл Св. Кацярыны
- Замак
- Ратуша
- Ансамбль галоўнай плошчы
- Манетны двор
Партнёрскія гарады
- Фідэнца, Італія
- Хербальцхайм, Германія
- Кутна-Гора, Чэхія
- Нові-Йічын, Чэхія
- Шураны, Славакія
- Варпалата, Венгрыя
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Крэмніца
- Афіцыйная старонка горада (славацк.)
- Крэмніца віртуальная (славацк.)
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.