Кульшычы (Слаўгарадскі раён)
У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Кульшычы.
Ку́льшычы[2] (трансліт.: Kuĺšyčy, руск.: Кульшичи) — былая вёска ў Слаўгарадскім раёне Магілёўскай вобласці. Уваходзіла ў склад Васькавіцкага сельсавета.
Вёска была выселена пасля Чарнобыльскай аварыі, на момант рассялення ў 1986 годзе ў ім налічвалася ўсяго 400 жыхароў. На 2011 год пражывае 1 чалавек[1]. Ліквідавана ў 2014 годзе[3].
Геаграфія
Геаграфічна вёска знаходзіцца на ўсходзе Слаўгарадскага раёна. Побач з вёскай знаходзіцца найвышэйшы пункт Слаўгарадскага раёна (189 метраў над узроўнем мора) і Кульшыцкае возера[4]. Ля Кульшыч змешчана братэрская магіла 1943—44 гадоў, якая з’яўляецца гісторыка-культурнай каштоўнасцю Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 513Д000527шыфр 513Д000527
Гісторыя
Згадваецца ў 1675 годзе як вёска Кульшыцы ва ўладанні ў Якуба Тарабеша ў Рэчыцкім павеце Вялікага Княства Літоўскага[5]. У 1751 годзе згадваецца пра пабудову новай царквы Раства Багародзіцы кульшыцкімі старостамі Мікалаем і Кацярынай (з Хелхоўскіх) Курганскімі[6].
У 1924—1992 гадах цэнтр Кульшыцкага сельсавета.
Вядомыя асобы
- Якаў Нікандравіч Барсукоў — адзін з кіраўнікоў партызанскага руху на тэрыторыі Віцебскай вобласці ў гады Вялікай Айчыннай вайны
- Ісак Абрамавіч Сербаў (1871—1943) — беларускі этнограф, фалькларыст і археолаг
Зноскі
- 1 2 3 КОЛИЧЕСТВО НАСЕЛЕНИЯ СЛАВГОРОДСКОГО РАЙОНА (руск.)
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Магілёўская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2007. — 406 с. ISBN 978-985-458-159-0. (DJVU). Сустракаецца таксама варыянт Кульшы́чы, Ку́льшыцы, Кульшы́цы
- ↑ Решение Славгородского районного Совета депутатов от 18.11.2014 N 7-5 «Об упразднении сельских населенных пунктов Славгородского района»
- ↑ Славгородский район (Могилевская область) Архівавана 14 жніўня 2011.
- ↑ НГАБ, ф. 1875, воп. 1, спр. 2, с. 717
- ↑ НГАБ, ф. 1817, воп. 1, спр. 91, с. 34
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Кульшычы (Слаўгарадскі раён)
- Воінскія пахаванні
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта Катэгорыя·Былыя населеныя пункты Слаўгарадскага раёна
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.