Курасоўшчына (вёска)
У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Курасоўшчына.
Курасо́ўшчына — колішняя вёска на правым беразе ракі Лошыца, з 1965 года ў складзе горада Мінска.
Гісторыя
У актах менскага гродскага суда за 1580—1590 гады ў ваколіцах Менска згадваецца двор пэўнага Яна Кураша, уладальніка маёнтка Лошыца. У 1791 годзе вёска Курашэўшчызна (Курашевщизна) маёнтка Лошыца Каралішчавіцкай парафіі Менскага ваяводства, шляхецкая ўласнасць. У 1800 годзе вёска, шляхецкая ўласнасць земскага суддзі Іосіфа Немаршанскага, у 1815 годзе ўласнасць Ф. Немаршанскага, 17 двароў, 96 жыхароў, карчма[1].
У 1917 годзе ўрочышча (11 двароў, 48 жыхароў) і фальварак у Сеніцкай воласці Мінскага павета. З 1924 года ў Самахвалавіцкім раёне. З 1931 года ў адміністрацыйным падпарадкаванні Менскага гарсавета, з 1934 года ў Менскім раёне, значна вырасла[2].
У 1965 годзе ўключаная ў межы горада Мінска. Ад колішняй забудовы захаваліся дзве камяніцы: Белая дача і яе заезны дом (Казінца, 98)[3].
Назву Курасоўшчына мае жылы раён Мінска і парк.
Зноскі
- ↑ Памяць, 1998, с. 596
- ↑ Минск : энциклопедический справочник, 1983, с. 211
- ↑ Сацукевіч І. І., с. 4
Літаратура
- Курасоўшчына // Памяць: Гіст-дакум. хроніка Мінскага р-на / Гал. рэд. Беларус. Энцыкл.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.. — Мінск: БелЭн, 1998. — 640 с.
- Курасовщина // Минск : энциклопедический справочник / Л. В. Аржаева и др.; редколлегия: И. П. Шамякин (главный редактор) и др.. — Минск: Белорусская Советская Энциклопедия, 1983. — 467 с. — 70 000 экз.
- Рапановіч Я. Н. Слоўнік назваў населеных пунктаў Мінскай вобласці / Рэд. П. П. Шуба. — Мінск: Навука і тэхніка, 1981. — 360 с.
- Сацукевіч І. І. Вёскі, што ўвайшлі ў склад Мінска. — nashapamiac.org.
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі без сельсавета Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта Катэгорыя·Населеныя пункты, якія ўвайшлі ў склад Мінска Катэгорыя·Былыя населеныя пункты Мінскага раёна
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.