Кучына (Пачынкаўскі раён)
У гэтага тапоніма ёсць і іншыя значэнні, гл. Кучына. Кучына[1] (руск.: Кучино) — вёска ў Пачынкаўскім раёне Смаленскай вобласці Расіі. Уваходзіць у склад Мурыгінскага сельскага паселішча.
Гісторыя
25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай Кучына абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 года згодна з пастановай I з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала вёску разам з іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР.
У гады Вялікай Айчыннай вайны вёска была пад нямецкай акупацыяй з ліпеня 1941 года, вызвалена ў верасні 1943 года[2].
Геаграфія
Размешчана ў цэнтральнай частцы вобласці за 23 км на паўночны захад ад Пачынка, за 6 км на ўсход ад аўтадарогі Р120 Арол — Віцебск. За 4 км на паўночны ўсход ад вёскі размешчана чыгуначная станцыя Рабцава.
Зноскі
- ↑ Напісанне ў адпаведнасці з ГКНП 13-012-2011 «Тэхнічная інструкцыя па перадачы найменняў геаграфічных аб’ектаў з рускай мовы на беларускую мову»
- ↑ Вызваленне Смаленшчыны./Энцыклапедыя Смаленскай вобласці Архівавана 27 жніўня 2016.
Катэгорыя·Населеныя пункты Пачынкаўскага раёна (Смаленская вобласць) Катэгорыя·Населеныя пункты без насельніцтва Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.