Кіявічы
Кіяві́чы[1] (трансліт.: Kijavičy, руск.: Киевичи) — вёска ў Капыльскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Блеўчыцкага сельсавета.
Гісторыя
Да 1863 г. — уласнасць Магільніцкіх, потым Клімавых. У 1908 годзе вёска ў 88 двароў з 496 жыхарамі. Царква Узнясення пабудаваная ў 1882 г. Дагэтуль існавалі драўляныя храмы[2].
У 1868 г. — народнае вучылішча. У 1886 г. — 35 двароў, 180 жыхароў. Акрамя царквы, мелася дзве капліцы. У 1917 г. — 111 двароў, 609 жыхароў. Пасля 1917 г. — вучылішча ператворанае ў працоўную школу І ступені. У 1922 г. улады рэквізавалі каштоўнасці царквы, а ў 1929 г. арыштавалі святара Георгія Невяроўскага. У 1930-х гг. — калгас «Чырвоны пагранічнік», 2 ветракі, кузня, 117 двароў. У 1972 г. — 120 двароў, 341 жыхар. У 1997 г. — 105 двароў, 182 жыхары[2].
Славутасці
У вёсцы знаходзіцца Спаса-Узнясенская царква, пабудаваная ў 1882 годзе. Занесена ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь як аб’ект гісторыка-культурнай спадчыны рэгіянальнага значэння[3].
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
- 1 2 Вёска Кіявічы з фатаграфіямі
- ↑ Кіявічы. Царква Ушэсця Гасподняга (руск.)
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Кіявічы
- Киевичи (руск.)
- Вёска Кіявічы на www.radzima.org
- Вёска Кіявічы з фатаграфіямі
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты Капыльскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.