Лаваль (Квебек)
У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Лаваль.
Лаваль (фр.: Laval) — горад у Канадзе, размешчаны ў паўднёва-заходняй правінцыі Квебек, на поўначы ад Манрэаля. Лаваль з’яўляецца цэнтрам аднайменнага рэгіёна правінцыі. Гэта самае вялікае прадмесце Манрэаля, трэці паводле велічыні муніцыпалітэт у правінцыі Квебек, і трынаццаты паводле велічыні горад у Канадзе з насельніцтвам у 401 553 чалавекі ў 2011 годзе[1].
Гісторыя
Першымі еўрапейскімі пасяленцамі былі езуіты ў 1636 годзе, дзе яны атрымалі маноры. Сельскай гаспадаркай на тэрыторыі сучаснага горада пачалі займацца ў 1670 годзе. У 1675 годзе кантроль над тэрыторыяй атрымаў Франсуа дэ Манмарансі-Лаваль.
Эканоміка
Разнастайнасць эканомікі Лавалю засяроджаная вакол тэхналогій, фармацэўтычнай прамысловасці і рознічнага гандлю. У горадзе маецца шмат фармацэўтычных лабараторый. Лаваль мае чатыры розныя прамысловыя паркі[2].
Гарады-пабрацімы
- Лаваль, Францыя (з 1984)
- Петах Тыква, Ізраіль (з 1986)
- Клагенфурт, Аўстрыя (з 2005)
Зноскі
- 1 2 (Code 2465005) Census Profile”. 2011 census. Statistics Canada
- ↑ “Laval Technopole website”. Laval Technopole website
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Лаваль (Квебек)
- Афіцыйны сайт
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.