Лагі (Крупскі раён)
У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Лагі.
Лагі́[1] (трансліт.: Lahi, руск.: Логи) — вёска ў Крупскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Акцябрскага сельсавета.
У аснове назвы вёскі корань «лог» — паніжэнне рэльефу, лагчына.
Гісторыя
Паводле пісьмовых крыніц вядома з 1624 г. як частка Чарэйскага маёнтка канцлера Льва Сапегі ў Вялікім Княстве Літоўскім, потым вёска ва ўласнасці нашчадкаў Льва Сапегі. У 1713 г. 28 двароў, да канца 19 ст. 44 двары, 360 жыхароў. З 1924 г. ў складзе Чарэйскага, з 1931 г. — Крупскага раёнаў. У 1930 г. створаны калгас «Чырвоныя лагі». У 1941 г. ў вёсцы 72 двары, 228 жыхароў. На франтах Вялікай Айчыннай вайны і ў партызанскай барацьбе загінулі 26 чалавек, знішчана 11 мірных жыхароў. Пасля вайны калгас адноўлены, аб’яднаўся з калгасам «Прагрэс», з 1960 г. вёска ў складзе саўгаса «40 год Кастрычніка», з 1965 г. — саўгаса, потым — калгаса «Абчуга». На 01.01.1998 г. 27 гаспадарак, 53 жыхары. Крама[2].
Да 28 мая 2013 года вёска ўваходзіла ў склад Абчугскага сельсавета[3].
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
- ↑ Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Крупскага раёна (Беларус. Энцыкл.; Гал. рэд. Беларус. Энцыкл.: Г.П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э.Э. Жакевіч. – Мн.; БелЭн, 1999. – 640 с. іл. ISBN 985-11-0143-5.
- ↑ «Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области». Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 Архівавана 31 сакавіка 2016. (руск.)
Спасылкі
- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты Крупскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.