wd wp Пошук:

Латыгаліцкі сельсавет

Латы́галіцкі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Чашніцкага раёна Віцебскай вобласці Беларусі. Цэнтр — вёска Латыгалічы.

Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Халопеніцкага раёна Барысаўскай акругі БССР. З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Менскай акругі. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Халопеніцкім раёне БССР. З 8 ліпеня 1931 года ў складзе Лепельскага раёна, з 12 лютага 1935 года ў складзе адноўленага Халопеніцкага раёна БССР, з 20 лютага 1938 года — Мінскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Красналуцкага сельсавета[1].

Утвораны зноў 16 жніўня 1965 года ў Чашніцкім раёне Віцебскай вобласці БССР з часткі Красналуцкага сельсавета ў складзе 8 населеных пунктаў (Адамаўка, Багданава, Замошша, Латыгалічы, Руднае, Студзёнка, Чорная Лаза і Ясная Горка)[2]. 8 красавіка 2004 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Красналуцкага сельсавета[3].

На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 7 населеных пунктаў: вёскі Адамаўка, Багданава, Замошша, Латыгалічы, Руднае, Студзёнка і Чорная Лаза.

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Минской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938-1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 16 жніўня 1965 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1965, № 30 (1110).
  3. Решение Витебского областного Совета депутатов от 8 апреля 2004 г. № 55 Об изменении административно-территориального устройства районов Витебской области Архівавана 5 кастрычніка 2021.

Літаратура

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Лепельскага раёна Катэгорыя·Былыя сельсаветы Халопеніцкага раёна Катэгорыя·Былыя сельсаветы Чашніцкага раёна Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 1954 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 2004 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1924 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1965 годзе
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be