wd wp Пошук:

Леашкі

Леашкі́[1] (трансліт.: Lieaški, руск.: Леошки) — вёска ў Бярозаўскім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Бярозаўскага сельсавета. Размешчана за 7 км ад Бярозы, за 11 км ад чыгуначнай станцыі Бяроза-Картузская.

Гісторыя

У 1864 годзе вядомы ў Сашыцкай воласці Пружанскага павета Гродзенскай губерні. Паводле перапісу 1897 года, вёска знаходзілася ў Сялецкай воласці, дзейнічаў хлебазапасны магазін. Побач з ёй знаходзіўся аднайменны маёнтак ва ўладанні Дыядора Волкава.

У 1905 годзе дзейнічаў вапнавы завод. З 1915 года акупіраваны германскімі войскамі, з 1919 да ліпеня 1920 года і са жніўня 1920 года — войскамі Польшчы. У ліпені—жніўні 1920 года на кароткі час устаноўлена савецкая ўлада.

З 1921 года ў складзе Палескага ваяводства, у Бяроза-Картузскай гміне, з 1932 года ў Сялецкай гміне.

У выніку пахода Чырвонай Арміі ў Заходнюю Беларусь 17 верасня 1939 года Леашкі апынуліся ў БССР. З 1940 года вёска ў Самойлавіцкім сельсавеце.

У 1941—1944 гадах знаходзілася пад нямецкай акупацыяй. На фронце загінулі 8 воінаў-землякоў. З 1964 года ў Бярозаўскім сельсавеце. Паводле перапісу 1970 года, дзейнічаў крэйдавы завод.

Планіроўка

Планіровачна складаецца з дугападобнай двухбакова забудаванай вуліцы, арыентаванай з захаду на паўднёвы ўсход.

Насельніцтва

  • XIX стагоддзе: 1897 год — 64 двары, 394 жыхары, у маёнтку — 4 двары, 31 жыхар.
  • XX стагоддзе: 1905 — 470 жыхароў, у маёнтку 17 жыхароў, пры вапнавым заводзе — 10 чалавек, 1940 год — 72 двары, 431 жыхар, 1959 год — 112 гаспадарак, 445 жыхароў, 1970 год — 475 жыхароў.
  • XXI стагоддзе: 2005 год — 108 двароў, 183 жыхары.

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты Бярозаўскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be