wd wp Пошук:

Ленінскі (Пухавіцкі раён)

У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Ленінскі.

Ле́нінскі[1] (трансліт.: Lieninski, руск.: Ленинский) — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці, на правым беразе ракі Пціч (прыток Прыпяці). Уваходзіць у склад Навапольскага сельсавета.

Гісторыя

Асноўны артыкул: Азярычына

Скасаваны пасёлак Рэчкі
Цэнтральная вуліца

Вёска заснаваная ў 1920-я гады праз падзел вёскі Азярычына, першапачаткова мела статус пасёлка.

У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года акупаваная нацысцкай Германіяй. Дзейнічала савецкае падполле, савецкая партызанская брыгада «Беларусь». У часе карных нямецкіх аперацый у ліпені 1943 года і сакавіку 1944 года былі спаленыя ўсе 40 дамоў. Пасля вайны пасёлак адноўлены.

24 лістапада 1966 года да вёскі далучаныя тэрыторыі скасаваных пасёлкаў Рэчкі і вёскі Астраўкі Узлянскага сельсавета.

Да 28 мая 2013 года вёска ўваходзіла ў склад Узлянскага сельсавета[2].

Насельніцтва

  • 1999 — 83 жыхары
  • 2002 — 41 двор, 68 жыхароў
  • 2010 — 43 жыхары

Славутасці

  • Капліца. Месціцца пры ўездзе ў вёску. Збудаваная Алесем Гурковым у гонар 2000-годдзя хрысціянства.

Спіс вуліц

  • Кічкі вуліца
  • Няміга вуліца
  • Рэчкі вуліца
  • Салаўіная вуліца[3]

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
  2. «Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области». Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 Архівавана 31 сакавіка 2016. (руск.)
  3. Спіс вуліц і іншых элементаў ўнутранага адраса (нявызн.). Нацыянальнае кадастравае агенцтва Рэспублікі Беларусь.(недаступная спасылка)

Літаратура

  • Ленінскі // Гарады і вёскі Беларусі. Т. 8 : Мінская вобласць, кн. 4 / Т.У. Бялова (галоўны рэдактар) і інш. — Мінск: Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2013. — С. 153. — 528 с. — 2 000 экз. — ISBN 978-985-11-0735-9.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты Пухавіцкага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be