wd wp Пошук:

Лоша (Уздзенскі раён)

У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Лоша. Ло́ша[1] (трансліт.: Loša, руск.: Лоша) — аграгарадок ва Уздзенскім раёне Мінскай вобласці, на рацэ Лоша і беразе Лашанскага вадасховішча. Уваходзіць у склад Слабадскога сельсавета.

Да 2013 года Лоша была цэнтрам Лашанскага сельсавета[2]. Размешчана на шашы Узда — Валяр’яны. За 16 км на ўсход ад Узды, 38 км ад чыгуначнай станцыі Негарэлае.

Гісторыя

Вядома з 17 ст. як уладанне князей Галоўчынскіх. У 18 ст. пры гасцінцы Узда — Шацк фарміравалася як мястэчка. У 18-19 ст. уласнікамі Лошы былі Заранкі, Ленскія, Завішы, Грабоўскія-Тапорчыкі. У гэты час Лоша ўваходзіла ў маентак Таўкачэвічы Менскага павета. З 1793 у Расійскай імперыі. У 19 — пач. 20 ст. сяло, потым мястэчка Слабада Пырашаўскай воласці Ігуменскага павета Мінскай губерніі. У 1860-я ў сяле дзейнічала школа, царква, сінагога. З 1924 цэнтр сельсавета Уздзенскага раёна. Цэнтр калгаса імя Ільіча. Лясніцтва. Сярэдняя школа, дзіцячы сад, Дом культуры, бібліятэка, аддзяленне сувязі, бальніца, магазіны. Брацкая магіла савецкіх воінаў, помнік землякам, якія загінулі ў Вялікую Айчынную вайну. За 5 км на захад ад вескі стаянка каменнага веку.

Дэмаграфія

  • 1860 — (48 двароў)
  • 1909 — 270 чал. (70 двароў)
  • 1972 — 248 чал. (81 двор)
  • 1997 — 166 чал. (78 двароў)

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
  2. «Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области». Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 Архівавана 31 сакавіка 2016. (руск.)

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты Уздзенскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be