Негарэлае
Негарэ́лае[2] (трансліт.: Nieharelaje, руск.: Негорелое) — аграгарадок у Дзяржынскім раёне Мінскай вобласці, на р. Ператуць. Уваходзіць у склад Негарэльскага сельсавета. Чыгуначная станцыя на лініі Мінск—Баранавічы. За 10 км на паўднёвы захад ад Дзяржынска, 48 км ад Мінска. Злучаны аўтамабільнымі дарогамі з Мінскам, Дзяржынскам, Баранавічамі, Уздой, Стоўбцамі. Насельніцтва 971 чал. (2010)[1].
Гісторыя
Вядомы з XVI ст. як паштовая станцыя на дарозе Менск—Новагародак у Менскім павеце ВКЛ. У 1588 годзе ў складзе Койданаўскага графства Радзівілаў, 18 дымоў, у складзе Койданаўскага графства. Пасля 2-га падзелу Рэчы Паспалітай (1793) у складзе Расійскай імперыі, у Койданаўскай воласці. У 1794 г. ў маёнтку Негарэлае было 272 двары, З вінакурні, 2 млыны. У 1800 г. вёска, фальварак, панскі двор, мост на р. Ператуць, уладанне князя Д. Радзівіла,
У XIX — пач. XX ст. належала Чапскім. У 1871 праз Негарэлае прайшла Маскоўска-Брэсцкая чыгунка.
У 1921—1939 савецкая пагранічная станцыя, мела заставу, мытню, кантрольна-прапускны пункт 16-га Дзяржынскага пагранатрада.
З 1924 у Койданаўскім раёне, з 1932 цэнтр сельсавета Дзяржынскага раёна. З 1938 гарадскі пасёлак у Мінскім, з 1939 — у Дзяржынскім раёнах. У гады Вялікай Айчыннай вайны акупанты стварылі тут канцлагер (філіял лагера ў Масюкоўшчыне). З 2009 г. пасёлак у складзе Негарэльскага сельскага савета.
Насельніцтва
- XXI стагоддзе: 2006 — 1,0 тыс. чал.; 2009 — 979 чал. (1 студзеня)[1], 982 чал. (14 кастрычніка, перапіс)[3]; 2010 — 971 чал.[1]
Эканоміка
Працуюць завод па вырабе вулляў, лясгас, хлебапекарня, камбінат бытавога абслугоўвання насельніцтва, сярэдняя, базавая і музычная школы, дзіцячы сад, кінатэатр, бібліятэка, бальніца, паліклініка, аддзяленне сувязі, гандлёвы цэнтр.
Славутасці
- Жылыя дамы (19 ст.)
Вядомыя асобы
- Уладзімір Сцяпанавіч Дземідовіч (нар. 1937) — беларускі архітэктар.
- Сяргей Сцяпанавіч Касцюковіч (1923—2015) — беларускі спецыяліст у галіне тэхналогіі машына- і прыборабудавання, метралагічнага забеспячэння.
Зноскі
- 1 2 3 4 Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2011 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2010 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу(руск.) . Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (1 красавіка 2011). Праверана 3 красавіка 2017.
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
- ↑ Перепись населения Республики Беларусь. Численность населения областей и районов. Минская область. (руск.)
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Негарэлае
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты Дзяржынскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.