Лугавая Слабада
Лугава́я Слабада́[1] (трансліт.: Luhavaja Slabada, руск.: Луговая Слобода) — аграгарадок у Мінскім раёне Мінскай вобласці Беларусі. Уваходзіць у склад Лугаваслабадскага сельсавета.
Геаграфія
Размешчаны за 22 кіламетры на паўднёвы ўсход ад Мінска, 15 кіламетраў ад чыгуначнай станцыі Пухавічы, на аўтадарозе М4 Мінск—Магілёў.
Насельніцтва
- 1238 жыхароў, 473 двары (1999)
Інфраструктура
- Лесапільня
- Сярэдняя школа
- Дом культуры і бібліятэка
- Бальніца і амбулаторыя
- Аддзяленне сувязі
Вядомыя асобы
- Уладзімір Васілевіч Жылко (нар у 1925) — вучоны ў галіне глебазнаўства, доктар сельскагаспадарчых навук[2].
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU). Сустракаецца таксама варыянт Ло́гавая Слабада́
- ↑ Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1998. — Т. 6: Дадаізм — Застава. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0106-0 (т. 6), ISBN 985-11-0035-8. — С. 466.
Літаратура
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1999. — Т. 9: Кулібін — Малаіта. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0155-9 (т. 9), ISBN 985-11-0035-8.
- Республика Беларусь. Минская область: Общегеографический атлас / Ред. Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2008. — С. 15. — 48 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-054-2. (руск.)
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Лугавая Слабада
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты Мінскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.