Лугамавічы
Лу́гамавічы, Лугамо́вічы[1] (трансліт.: Luhamavičy, руск.: Лугомовичи) — вёска ў складзе Лелюкінскага сельсавета Іўеўскага раёна Гродзенскай вобласці Беларусі. Знаходзіцца за 117 км ад Мінска.
У 1940—1954 гадах цэнтр Легамовіцкага сельсавета.
Гісторыя
Першае згадванне пра вёску Лугамавічы можна знайсці ў працах Тэадора Нарбута. Каля 1250 года Кіян, прыняўшы хрост, заснаваў касцёл і кляштар дамініканцаў у Любчы (Навагрудскі раён) і перадаў ім Лугамавічы ў валоданне[2]. Вёска належыла да Дудскага староства, тут знаходзілася рэзідэнцыя старосты. У XVII стагоддзі вёскай валодалі Ян Караль Хадкевіч (1608), Тэадор Дэнгаф (1653), Марыян Валовіч, Казімір Гарбачэўскі (1665), Замойскія, Пацы, Буйніцкія. У 1789 годзе лугамавіцкі маёнтак набылі Іеранім і Барбара Зянковічы[3]. Пасля падзелаў Рэчы Паспалітай імператрыца Кацярына II аддзяліла маёнтак Лугамавічы ад Дудскага староства і ў 1796 годзе аддала нейкаму Рахману[3]. Той, маючы канфлікты з суседзямі, праз два гады прадаў маёнтак Корсаку, які ў 1800 годзе ў сваю чаргу перапрадаў яго Самуэлю Воўк-Ланеўскаму (1768—1851)[3].
Насельніцтва
- 1999 год — 172 чалавекі
- 2001 год — 166 чалавек[2]
- 2010 год — 111 чалавек
Вядомыя асобы
- Яўген Бартніцкі (Сяргей Сурыновіч) — беларускі паэт, каталіцкі святар.
Вёска ў культуры
Лугамавічы ўзгадваюцца ў паэме Адама Міцкевіча «Пан Тадэвуш»:
|
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9 (DJVU).
- 1 2 Вера Гулідава. Пра пані засталася памяць, Пра пана — страшныя легенды, А вёска яшчэ збіраецца пажыць… (бел.) // Іўеўскі край. — 2001-10-31. — № 83 (7264). — С. 3.
- 1 2 3 Czesław Jankowski. Powiat oszmiański. Materiały do dziejów ziemi i ludzi. — Petersburg: Księgarnia K. Grendyszyńskiego, 1898. — Т. 3. — P. 46—51.
- ↑ Адам Міцкевіч. Пан Тадэуш альбо апошні заезд на Літве: Шляхоцкая гісторыя з 1811 і 1822 г. у дванаццаці быліцах вершам / Пер. Б. Тарашкевіча. — Ольштын: Поезежэ, 1984. — С. 146.
Літаратура
- Łogumowicze // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom V: Kutowa Wola — Malczyce. — Warszawa, 1884. — S. 681
- Ługomowicze // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom V: Kutowa Wola — Malczyce. — Warszawa, 1884. — S. 804
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Лугамавічы
- Лугамавічы на сайце «Radzima.net»
- Лугамавічы на сайце «Radzima.org»
Катэгорыя·Населеныя пункты Іўеўскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.