wd wp Пошук:

Лужа (Крупскі раён)

У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Лужа.

Лу́жа[1] (трансліт.: Luža, руск.: Лужа) — вёска ў Крупскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Ігрушкаўскага сельсавета.

Гісторыя

Паводле пісьмовых звестак вядома з 1772 г., уласнасць паноў Сапегаў, 13 двароў, у 1778 г. належала маёнтку Шчаўры Ануфрыя Рашкоўскага, 24 «дымы». Пра назву вёскі існуе паданне: настаяцеля царквы жыхары папрасілі асвяціць вёску, але нечым не ўгадзілі яму, тады святар быццам бы сказаў ім: «Быць вам пры лужы». У Айчынную вайну 1812 г. вёска разбурана французамі. У 1885 г. ў складзе Бобрскай воласці Сенненскага павета Магілёўскай губерні. У 1909 г. 47 двароў, 158 жыхароў. Пасля ўсталявання Савецкай улады ў складзе Малажаберыцкага сельсавета Крупскага раёна, з 1973 г. вёска ў складзе Ігрушкаўскага сельсавета[2] Крупскага раёна Мінскай вобласці. У 1930-я гады жыхары вёсак Лужа і Актавія аб’ядналіся ў калгас «Шлях сацыялізму». У 1941 г. ў вёсцы 40 двароў, 130 жыхароў. На франтах Вялікай Айчыннай вайны загінулі 18 чалавек. Пасля вайны калгас адноўлены, з 1950 г. вёска ў складзе калгаса «Усход», са студзеня 1960 г. — калгаса «Гігант», з 1961 г. — саўгаса «Грушаўскі», потым — калгаса «Стараселле». На 01.01.1998 г. 4 гаспадаркі, 7 жыхароў.

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
  2. Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 31 сакавіка 1977 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1977, № 15 (1533).

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты Крупскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be