Лужкоўскі сельсавет (Кармянскі раён)
У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Лужкоўскі сельсавет. Лужко́ўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Кармянскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок (да 2011 года вёска) Лужок.
Утвораны 20 жніўня 1924 года як Расохскі сельсавет у складзе Кармянскага раёна Магілёўскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Расохі. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Кармянскім раёне БССР. З 20 лютага 1938 года ў складзе Гомельскай вобласці. У 1939 годзе цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Лужок. З 25 снежня 1962 года сельсавет у складзе Рагачоўскага раёна, з 6 студзеня 1965 года — у складзе Чачэрскага раёна. 30 чэрвеня 1966 года перайменаваны ў Лужкоўскі сельсавет[1]. З 30 ліпеня 1966 года ў складзе адноўленага Кармянскага раёна. 19 чэрвеня 2008 года ў склад сельсавета са Струкачоўскага сельсавета перададзены 4 населеныя пункты (вёскі Дубавіца, Матораўка, Міхалёўка і Норкаўшчына)[2]. 3 лютага 2012 года скасавана вёска Чамышаль[3].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 958 чалавек[4], з іх 97,1 % — беларусы, 1,4 % — рускія, 1,0 % — украінцы[5].
Зноскі
- ↑ Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 30 чэрвеня 1966 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1966, № 22 (1142).
- ↑ Решение Гомельского областного Совета депутатов от 19 июня 2008 г. № 145 Об изменении границ Струкачевского и Лужковского сельсоветов Кормянского района Архівавана 9 ліпеня 2021.
- ↑ Решение Кормянского районного Совета депутатов от 3 февраля 2012 г. № 73 Об упразднении сельских населенных пунктов Кормянского района
- ↑ Насельніцтва населеных пунктаў Гомельскай вобласці паводле перапісу 2009 года (руск.)
- ↑ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года(руск.)
Літаратура
- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Рагачоўскага раёна Катэгорыя·Былыя сельсаветы Чачэрскага раёна Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1924 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Кармянскага раёна
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.