Струкачоўскі сельсавет
Струкачо́ўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Кармянскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок (да 4 верасня 2009 г. вёска) Баравая Буда.
Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Кармянскага раёна Магілёўскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Струкачоў. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Кармянскім раёне БССР. З 20 лютага 1938 года ў складзе Гомельскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Баравабудскага сельсавета[1]. З 25 снежня 1962 года сельсавет у складзе Рагачоўскага раёна, з 6 студзеня 1965 года — у складзе Чачэрскага раёна, з 30 ліпеня 1966 года — у складзе адноўленага Кармянскага раёна. На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета было 14 населеных пунктаў[2]. 19 чэрвеня 2008 года ў склад Лужкоўскага сельсавета перададзены 4 населеныя пункты (вёскі Дубавіца, Матораўка, Міхалёўка і Норкаўшчына)[3]. 26 сакавіка 2009 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Баравая Буда[4]. 1 снежня 2009 года Струкачоўскі сельсавет перайменаваны ў Баравабудскі[5].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года складала 813 чалавек[6], з іх 99,5 % — беларусы, 0,5 % — рускія[7].
Зноскі
- ↑ Указ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Гомельской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
- ↑ Белорусская ССР. Административно-территориальное деление. На 1 января 1974 года. (руск.) . — Выданне 5-е. — Мн.: Беларусь, 1974. — С. 89. — 248 с. — 10 000 экз.
- ↑ Решение Гомельского областного Совета депутатов от 19 июня 2008 г. № 145 Об изменении границ Струкачевского и Лужковского сельсоветов Кормянского района Архівавана 9 ліпеня 2021.
- ↑ Решение Кормянского районного Совета депутатов от 26 марта 2009 г. № 91 О переносе административно-территориального центра Струкачевского сельсовета Кормянского района Архівавана 9 ліпеня 2021.
- ↑ Решение Гомельского областного Совета депутатов от 1 декабря 2009 г. № 282 Об изменении административно-территориального устройства Кормянского района Гомельской области Архівавана 31 жніўня 2021.
- ↑ Насельніцтва населеных пунктаў Гомельскай вобласці паводле перапісу 2009 года (руск.)
- ↑ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года (руск.)
Літаратура
- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Кармянскага раёна Катэгорыя·Былыя сельсаветы Рагачоўскага раёна Катэгорыя·Былыя сельсаветы Чачэрскага раёна Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 2009 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1924 годзе
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.