wd wp Пошук:

Лукаўскі сельсавет (Маларыцкі раён)

У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Лукаўскі сельсавет.

Лу́каўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Маларыцкага раёна Брэсцкай вобласці. Цэнтр — аграгарадок Лукава.

Сельсавет знаходзіцца на паўночным усходзе раёна. Мяжуе з Макранскім і Хаціслаўскім сельсаветамі на поўдні, Велікарыцкім сельсаветам на захадзе, Чарнянскім сельсаветам на поўначы, Дзівінскім сельсаветам Кобрынскага раёна на ўсходзе.

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Маларыцкага раёна Брэсцкай вобласці БССР. З 25 снежня 1962 года па 6 студзеня 1965 года ў Брэсцкім раёне.

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1144 чалавекі[1], з іх 92,0 % — беларусы, 5,1 % — украінцы[2].

Зноскі

  1. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года Архівавана 2 кастрычніка 2019.
  2. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года

Літаратура

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
  • Луковский сельский Совет : информационный альбом. — Малорита, 2018. — 38 с.
Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Брэсцкага раёна Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1940 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Маларыцкага раёна
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be