Лукіў (Ковэльскі раён)
У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Лукаў (значэнні).
Лукаў ці Лукіў[1] (укр.: Луків) — пасёлак гарадскога тыпу ў Турыйскім раёне Валынскай вобласці Украіны. Уваходзіць у Спіс гістарычных населеных месцаў Украіны.
Геаграфія
Мястэчка размешчана на тэрыторыі фізіка-геаграфічнага краю «Валынскае Палессе» ў хвойна-шыракалістнай фізіка-геаграфічнай зоне змешаных лясоў, якую таксама называюць Украінскім Палессем і якая з’яўляецца вільготнай і ўмерана цёплай.
Размешчана на поўначы Турыйскага раёна, які знаходзіцца ў цэнтральнай частцы Валынскай вобласці на паўночным захадзе Украіны. Мястэчка знаходзіцца на адлегласці каля 40 км ад мяжы з Польшчай і прыкладна за 46 км ад мяжы з Беларуссю.
Да міжнароднай аўтамагістралі E373 Варшава - Люблін - Ковель - Сарны - Кіеў ад мястэчка 2 км. Чыгуначныя перавозкі ажыццяўляюцца праз станцыю Мацеіў, адлегласць да якой складае 2 км.
Інфраструктура
- агульнаадукацыйная сярэдняя школа
- дзіцячы садок
- дом культуры
- 2 бібліятэкі
- бальніца
- супрацьсухотная бальніца
- аддзяленне сувязі
- 22 прыватных гандлёвых ўстановы
Гісторыя
У 1537 годзе мястэчка ўпершыню згадана ў пісьмовых крыніцах як сяло Лукава-Мацееў. Пасля трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай у 1795 годзе - у складзе Ковельскага павета Валынскай губерні Расійскай імперыі. У 1870 годзе ў мястэчку Мацееў налічвалася 240 дамоў і 1035 жыхароў. У 1940 годзе населены пункт атрымаў статус пасёлка гарадскога тыпу і быў перайменаваны ў Мацееў (укр.: Мацеїв). Падчас Другой сусветнай вайны з 27 чэрвеня 1941 да 18 ліпеня 1944 г. мястэчка знаходзілася пад нямецкай акупацыяй. У 1946 годзе мястэчка было перайменавана ў Лукаў (укр.: Луків).
У 1974 годзе тут дзейнічалі камбінат будаўнічых матэрыялаў, фабрыка культурна-бытавых вырабаў, птушкаінкубатарная станцыя, ільнонасенняводчая станцыя, вучэльня механізацыі сельскай гаспадаркі. У 1980 годзе тут дзейнічалі камбінат будаўнічых матэрыялаў, сыраробны цэх Ковельскага маслазавода, участак Турыйскай фабрыкі культурна-бытавых тавараў, птушкаінкубатарная станцыя, камбінат бытавых прадпрыемстваў, дом быту, сельскагаспадарчае прафесійна-тэхнічнае вучылішча, сярэдняя школа, дзве бальніцы, дом культуры і дзве бібліятэкі. У студзені 1989 года колькасць насельніцтва мястэчка складала 3418 чалавек.
Зноскі
- ↑ Напісанне ў адпаведнасці з ТКП 177-2009 (03150) «Спосабы і правілы перадачы геаграфічных назваў і тэрмінаў Украіны на беларускую мову»
Катэгорыя·Населеныя пункты Турыйскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта Катэгорыя·Пасёлкі гарадскога тыпу Валынскай вобласці
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.