Лунненскі сельсавет
Лу́нненскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Мастоўскага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2009 г. вёска) Лунна.
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Скідзельскага раёна Беластоцкай вобласці БССР. Цэнтр — рабочы пасёлак Лунна. З 20 верасня 1944 года ў складзе Гродзенскай вобласці. 16 снежня 1955 года статус Лунна паніжаны да вёскі. З 25 снежня 1962 года ў Гродзенскім раёне, з 6 студзеня 1965 года ў Мастоўскім раёне. У 1977 годзе скасаваны хутары Бярэзінка і Татаршчына[1]. 26 лютага 2013 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Глядавіцкага сельсавета (населеныя пункты Багатырэвічы, Глядавічы, Грушаўка, Дубраўляны, Жылічы, Кухары, Машталеры, Мінявічы, Мяшэтнікі, Паніжаны, Стральцы, Хамічы, Шчарбавічы)[2]. 28 жніўня 2013 года ў склад Гудзевіцкага сельсавета перададзена вёска Тоўсцікі, у склад Дубненскага сельсавета — вёска Пладовая[3].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (14 населеных пунктаў) — 1318 чалавек[4], з іх 68,4 % — беларусы, 23,5 % — палякі, 5,9 % — рускія[5].
Зноскі
- ↑ Рашэнні выканкома Гродзенскага абласнога Савета народных дэпутатаў Беларускай ССР ад 14, 28 лютага, 21 красавіка 1977 г. // Зборнік законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1977, № 15 (1533).
- ↑ Решение Гродненского областного Совета депутатов от 26 февраля 2013 г. № 222 Об упразднении Голубовского и Глядовичского сельсоветов и об изменении границ Куриловичского и Лунненского сельсоветов Мостовского района Гродненской области
- ↑ Решение Гродненского областного Совета депутатов от 28 августа 2013 г. № 252 О некоторых вопросах административно-территориального устройства Мостовского района Гродненской области Архівавана 17 чэрвеня 2021.
- ↑ Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года Архівавана 2 кастрычніка 2019.
- ↑ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
Літаратура
- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
Катэгорыя·Населеныя пункты Мастоўскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта Катэгорыя·Былыя сельсаветы Гродзенскага раёна Катэгорыя·Былыя сельсаветы Скідзельскага раёна Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1940 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Мастоўскага раёна
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.