Лунна
Лу́нна[1] (трансліт.: Lunna, руск.: Лунно) — аграгарадок у Мастоўскім раёне Гродзенскай вобласці, на поўдзень ад Нёмана. Адміністрацыйны цэнтр Лунненскага сельсавета. Насельніцтва складае 1165 чалавек (1997). Знаходзіцца ў 26 км на захад ад Мастоў, размешчана на шашы Р41 і Р44.
Гісторыя
Вялікае Княства Літоўскае
Упершыню Лунна згадваецца ў XVI ст. як вёска ў складзе Гарадзенскага павета Троцкага ваяводства. У 1546 тут утварылася каталіцкая парафія. У 1782 годзе быў збудаваны мураваны касцёл Св. Ганны.
Пад уладай Расійскай імперыі
У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) Лунна апынулася ў складзе Гарадзенскага павета Расійскай імперыі. Станам на 1886 у мястэчку існавалі касцёл, сінагога, 3 яўрэйскія малітоўныя дамы, 20 крам, 3 шынкі, 2 харчэўні, праводзіліся кірмашы. У пач. XX ст. — царкоўнапрыходская школа, фельчарскі пункт, пошта.
Найноўшы час
Згодна з Рыжскім мірным дагаворам (1921) Лунна апынулася ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе зрабілася цэнтрам гміны Гродзенскага павета Беластоцкага ваяводства. Станам на 1921 тут было 307 двароў.
У 1939 Лунна ўвайшла ў БССР, дзе 12 студзеня 1940 атрымала афіцыйны статус рабочага пасёлка Скідзельскага раёна. У 1955 статус паселішча панізілі да вёскі. Станам на 1972 тут было 473 двары, на 1997 — 559 двароў.
У 2006 годзе насельніцтва Лунны складала 1000 чалавек. У сярэдзіне жніўня 2009 каля школы на загаду мясцовага селсавета знішчылі больш за 20 дрэваў з рэшткаў старажытнага парку вакол колішняга палаца Ромераў. Парк заснавалі яшчэ ў XIX стагоддзі. Пад знішчэнне трапілі найбольш каштоўныя гадаваныя дрэвы[2].
Дэмаграфія
- XIX стагоддзе: 1830 — 267 муж., з іх шляхты 3, духоўнага саслоўя 1, мяшчан-іўдзеяў 211, мяшчан-хрысціян і сялян 52[3]; 1884 — 1211 чал., у тым ліку 965 іўдзеяў[4]; 1886 — 1392 чал.
- XX стагоддзе: 1901 — 1375 чал.; 1921 — 1884 чал.[5]; 1972 — 1475 чал.; 1997 — 1165 чал.[6]; 1999 — 1137 чал.[7]
- 2010 — 961 чал.
Інфраструктура
У вёсцы працуюць сярэдняя і музычная школы, дашкольная ўстанова, дом культуры, амбулаторыя.
Славутасці
- Шэраговая забудова (XIX—XX стст.)
- Царква Св. Іаана Прадцечы
- Капліца-склеп Антонія Барташэвіча
- Касцёл Святой Ганны (1782, 1895) — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 413Г000376шыфр 413Г000376
- Сядзіба Чахоўскіх
- Яўрэйскія могілкі[de]
Страчаная спадчына
-
Сінагога (XVIII ст.)
- Шэраговая забудова
- Свята-Іаана-Прадцечанская царква
- Касцёл Святой Ганны
- Каплічка-надмагілле
- Надмагілле Чахоўскіх
Вядомыя асобы
- Эдвард Матэй Ромер (1848—1900) — мастак.
- Канстанцін Бялецкі (1874—1926) — лекар, беларускі грамадска-палітычны дзеяч.
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9 (DJVU).
- ↑ У мястэчку Лунна высеклі старажытны парк // «Наша Ніва», 24 жніўня 2009.
- ↑ Соркіна I. Мястэчкі Беларусі ў канцы ХVІІІ — першай палове ХІХ ст. — Вільня: ЕГУ, 2010. С. 412.
- ↑ Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom V: Kutowa Wola — Malczyce. — Warszawa, 1884. S. 830.
- ↑ Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej. Tom V: Województwo Białostockie. — Warszawa: Główny Urząd Statystyczny Rzeczypospolitej Polskiej, 1924.
-
↑ Ганна Новікава Новікава Г. Лунна // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 4: Кадэты — Ляшчэня / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1997. — 432 с.: іл. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0041-2. С. 401. - ↑ Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1999. — Т. 9: Кулібін — Малаіта. С. 370.
Літаратура
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1999. — Т. 9: Кулібін — Малаіта. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0155-9 (т. 9), ISBN 985-11-0035-8.
- Соркіна I. Мястэчкі Беларусі ў канцы ХVІІІ — першай палове ХІХ ст. — Вільня: ЕГУ, 2010. — 488 с. ISBN 978-9955-773-33-7.
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 4: Кадэты — Ляшчэня / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1997. — 432 с.: іл. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0041-2.
- Łunna // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom V: Kutowa Wola — Malczyce. — Warszawa, 1884.
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Лунна
- Лунна на сайце Глобус Беларусі (руск.)
- м. Лунна на Radzima.org
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты Мастоўскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты Талачынскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.