wd wp Пошук:

Лыскаўскі сельсавет

Лы́скаўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Пружанскага раёна Брэсцкай вобласці. Цэнтр — вёска Лыскава.

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Ружанскага раёна Брэсцкай вобласці БССР, з 8 студзеня 1954 года — Гродзенскай вобласці, з 19 чэрвеня 1954 года — Брэсцкай вобласці. З 25 снежня 1962 года ў складзе Пружанскага раёна. 4 верасня 1972 года скасаваны хутар Яніна[1]. 7 верасня 2006 года сельсавет скасаваны, тэрыторыя далучана да Зеляневіцкага сельсавета[2].

На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 7 населеных пунктаў: Барысікі, Вільянава, Груск, Гута, Лібярполь, Лыскава, Масявічы.

Зноскі

  1. Рашэнне выканаўчага камітэта Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 4 верасня 1972 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1972, № 27 (1365).
  2. Решение Брестского областного Совета депутатов от 7 сентября 2006 г. № 261 Об изменениях в административно-территориальном устройстве Пружанского района Брестской области(недаступная спасылка)

Літаратура

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Пружанскага раёна Катэгорыя·Былыя сельсаветы Ружанскага раёна Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 2006 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1940 годзе
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be