Лыскава (Пружанскі раён)
У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Лыскава. Лы́скава[3] (трансліт.: Lyskava, руск.: Лысково) — аграгарадок у Пружанскім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Зеляневіцкага сельсавета. Насельніцтва — 401 жыхар, 191 двор (2005). Знаходзіцца за 43 км на паўночны ўсход ад Пружан, 40 км ад чыгуначнай станцыі Ваўкавыск на лініі Баранавічы — Свіслач.
Лыскава вядома сваім замкам. Каля мясцовага касцёла размяшчаецца магіла Францішка Карпінскага.
Гісторыя
Першы пісьмовы ўспамін пра Лыскаў змяшчаецца ў «Літоўскай метрыцы» і датуецца 1504. У XVI ст. паселішча з’яўлялася велікакняжацкім сталовым уладаннем і ўваходзіла ў Ваўкавыскі павет Навагрудскага ваяводства.
У 1527 ваявода віцебскі Мацей Клочка заснаваў у Лыскаве касцёл. Па яго смерці ў 1543 годзе жонка Кацярына з Глябовічаў аддала Лыскаў каралеве Боне[4]. У другой пал. XVI ст. тут існаваў гаспадарскі (велікакняжацкі) замак. З 1690 паселішча знаходзілася ва ўладанні Быхаўцаў, у гэты час тут было 33 двары. У 1751 маршалак ваўкавыскі Я. Быхавец заснаваў у Лыскаве кляштар місіянераў з касцёлам Найсв. Тройцы (збудаваны ў 1763—1785). Пры кляштары існавалі школа, шпіталь і бібліятэка[5].
У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай Лыскаў апынуўся ў складзе Расійскай імперыі, дзе стаў цэнтрам воласці Ваўкавыскага павета Гродзенскай губерні. Паводле вынікаў перапісу (1897) тут было 868 жыхароў, 110 двароў, царква, сінагога, 2 млыны, 21 крама, 4 карчмы, 3 рэгулярныя кірмашы. У пачатку XX стагоддзя 1150 жыхароў.
Згодна з Рыжскім мірным дагаворам Лыскаў (польск.: Łysków) апынуўся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, цэнтр гміны Ваўкавыскага павета Беластоцкага ваяводства[6]. У 1921 годзе тут налічвалася 899 жыхароў[7].
У 1939 Лыскаў увайшоў у БССР, дзе 12 кастрычніка 1940 стаў цэнтрам сельсавета Ружанскага, з 25 снежня 1962 Пружанскага раёнаў.
Станам на 1940 у вёсцы было 1250 жыхароў, 290 двароў[8].
Падчас Вялікай Айчыннай вайны ў сакавіку 1944 года гітлераўцамі было спалена 90 дамоў, забіта 536 чалавек[8].
У 1970 — 622 жыхары; у 1972 — 611 жыхароў, 201 двор[9]; у 2003 — 400 жыхароў, 200 двароў.
Пасля скасавання Лыскаўскага сельсавета 7 верасня 2006 года вёска Лыскава ўключана ў склад Зеляневіцкага сельсавета[10].
Інфраструктура
У Лыскаве працуюць сярэдняя школа, дашкольная ўстанова, бальніца, дом культуры, бібліятэка, 3 крамы, пункт бытавога абслугоўвання.
Рамонтна-механічныя майстэрні, ветпункт, лясніцтва.
Транспарт
Аўтамабільныя дарогі Р98 «Абход тэрыторыі нацыянальнага парку „Белавежская пушча“» і Н521 Ружаны — Лыскава — Дабучын[11].
Турыстычная інфармацыя
Славутасці
- Валы замкавыя
- Касцёл Найсв. Тройцы і кляштар місіянераў (XVIII ст.)
- Капліца могілкавая
- Магіла Францішка Карпінскага
- Царква Нараджэння Божай Маці (1933)
- Брацкая магіла (1941—1944)
Страчаная спадчына
- Замак (XVI ст.)
- Царква Покрыва Прасв. Багародзіцы (XVIII ст., грэка-каталіцкая)
- Касцёл Найсвяцейшага Сэрца (пач. XX ст.)
Славутыя выхадцы і жыхары
- Еўна Фішалевіч Азеф
- Аляксандр Мікалай Гараін
- Францішак Карпінскі
- Валянцін Міхайлавіч Семяняка (нар. 1963) — беларускі палітык.
Зноскі
- ↑ Лыскава // Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 4, кн. 2. Брэсцкая вобласць / Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: БелЭн, 2007. — С. 518
- ↑ Алфавитный список улиц по Лысково(руск.) . Пружанский район. Белпошта. Праверана 28 кастрычніка 2011.(недаступная спасылка)
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)
- ↑ З мінулага Міжэрычаў (нявызн.). Блог жителя Волковыска (30 снежня 2011).
- ↑ Валерый Шаблюк. Лыскава // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 4: Кадэты — Ляшчэня / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1997. — 432 с.: іл. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0041-2. С. 407.
- ↑ Лысково, вёска (нявызн.). Radzima.net (26 сакавіка 2012).
- ↑ Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej - Tom V - Województwo Białostockie. — Warszawa: Główny Urząd Statystyczny Rzeczypospolitej Polskiej, 1924.
- 1 2 Лысково (руск.)
- ↑ Валерый Шаблюк. Лыскава // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 4: Кадэты — Ляшчэня / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1997. — 432 с.: іл. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0041-2. С. 408.
- ↑ Решение Брестского областного Совета депутатов от 07.09.2006 N 261 «Об изменениях в административно-территориальном устройстве Пружанского района Брестской области»(руск.) (недаступная спасылка). Банк законов (26 сакавіка 2012). Архівавана з першакрыніцы 5 сакавіка 2016. Праверана 22 снежня 2012.
- ↑ Решение Брестского областного исполнительного комитета от 22 декабря 2007 г. №1094 «Об утверждении перечня местных автомобильных дорог Брестской области»(руск.) . Спецпраект «Зона». Валерый Леванеўскі (26 сакавіка 2012).
Літаратура
- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 4, кн. 2. Брэсцкая вобласць / Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: БелЭн, 2007. — 608 с.: іл. ISBN 985-11-0303-0.
- Łysków // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. — Tom V (Kutowa Wola — Malczyce), 1884. — S. 862 (польск.)
- Łysków // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom XV, cz. 2: Januszpol — Wola Justowska. — Warszawa, 1902. — S. 287.
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 4: Кадэты — Ляшчэня / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1997. — 432 с.: іл. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0041-2.
Спасылкі
Лыскава (Пружанскі раён) на Вікісховішчы |
- Лыскава(недаступная спасылка) на сайце Radzima.org
- Лыскава (Пружанскі раён) на сайце Глобус Беларусі (руск.)
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты Пружанскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.