Ружанскі раён
Ружа́нскі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў БССР у 1940—1962 гг. Утвораны 15 студзеня 1940 г. у Брэсцкай вобласці. Цэнтр — г. п. Ружаны. 12 кастрычніка 1940 г. падзелены на 13 сельсаветаў: Бярэзніцкі, Варанілавіцкі, Дабраселецкі, Зеляневіцкі, Кавальскі, Калазубскі, Лыскаўскі, Магілявецкі, Малочкаўскі, Манцякоўскі, Поланскі, Славаціцкі, Шчытнаўскі. 8 студзеня 1954 г. раён перададзены ў склад Гродзенскай вобласці, 19 чэрвеня 1954 г. зноў у Брэсцкай вобласці. 16 ліпеня 1954 года скасаваны Бярэзніцкі, Кавальскі, Малочкаўскі, Манцякоўскі, Поланскі і Шчытнаўскі сельсаветы, утвораны Кулянскі і Ружанскі сельсаветы, Зеляневіцкі сельсавет перайменаваны ў Зіновіцкі. 25 снежня 1962 г. раён скасаваны, большая частка яго тэрыторыі перададзена ў Пружанскі раён, Дабраселецкі і Славаціцкі сельсаветы — у Ваўкавыскі раён Гродзенскай вобласці.
Зноскі
- ↑ GeoNames — 2005. Праверана 9 ліпеня 2017.
Літаратура
- Ружанскі раён // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2001. — Т. 13: Праміле — Рэлаксін. С. 435.
- Ружанскі раён // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. / БелЭн; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая. — Мн.: БелЭн, 2001. — 591 с.: іл. — С. 128. — ISBN 985-11-0214-8.
- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
Катэгорыя·Былыя раёны Беларусі Катэгорыя·Былыя сельсаветы Ружанскага раёна Катэгорыя·Раёны, скасаваныя ў 1962 годзе Катэгорыя·Раёны, утвораныя ў 1940 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 1954 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1940 годзе
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.