wd wp Пошук:

Любаны

Люба́ны[2] (трансліт.: Liubany, руск.: Любаны) — вёска ў Слаўгарадскім раёне Магілёўскай вобласці. Уваходзіць у склад Гіжэнскага сельсавета.

Геаграфія

Любаны размешчаны на поўначы Слаўгарадскага раёна на мяжы з Чавускім раёнам. За 1,6 км на паўночны захад ад вёскі бярэ выток Гарадзец.

Кожную сераду ў вёску ходзіць аўтобус Слаўгарад-Любаны.

Гісторыя

Упершыню згадваецца ў гістарычных крыніцах у 1555 годзе як сяло Любанавічы (у 1572 Любаны). Паводле мясцовага тлумачэння, назва вёскі паходзіць ад таго, што жыхары Любанаў з’яўляліся не прыгоннымі, а казённымі сялянамі, і паміж імі і панам была заключана «палюбоўная сказка»[3].

Перад вайной у вёсцы жыло 294 чалавекі[4].

Падчас Вялікай Айчыннай вайны ў жніўні 1943 году гітлераўцамі было спалена 102 двароў (са 114 да вайны)[4].

Насельніцтва

  • 2011 год — 75 чалавек[1]
  • 2010 год — 75 чалавек
  • 1999 год — 107 чалавек
  • 1926 год — 651 чалавек[3]

Славутасці

  • Брацкая магіла савецкіх воінаў, якія загінулі ў 1941 годзе у баях супраць нямецкіх захопнікаў. На паўднёвай ускраіне вёскі, з’яўляецца гісторыка-культурнай каштоўнасцю Рэспублікі Беларусь.
  • Магілы савецкіх воінаў, якія загінулі ў кастрычніку 1943 года пры вызваленні раёна ад нямецкіх захопнікаў[5].

Зноскі

  1. 1 2 3 КОЛИЧЕСТВО НАСЕЛЕНИЯ СЛАВГОРОДСКОГО РАЙОНА (руск.)
  2. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Магілёўская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2007. — 406 с. ISBN 978-985-458-159-0. (DJVU)
  3. 1 2 Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Слаўгарадскага раёна / Рэдкал. Г. К. Кісялёў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелТА, 1999. — 592 с.: іл. С. 573
  4. 1 2 Любаны (руск.)
  5. Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Слаўгарадскага раёна / Рэдкал. Г. К. Кісялёў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелТА, 1999. — 592 с.: іл. С. 559

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты Слаўгарадскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be