Людзвіноў (Брагінскі раён)
Людзвіно́ў[1] (трансліт.: Liudzvinoŭ, руск.: Людвинов) — былая вёска ў Брагінскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіла ў склад Новаялчанскага сельсавета.
Пасля катастрофы на Чарнобыльскай АЭС і радыяцыйнага забруджвання жыхары (44 сем’і) пераселены ў 1986 годзе ў чыстыя месцы. Ліквідавана 20 жніўня 2008 года[2].
Геаграфія
Размяшчэнне
У 38 км на паўднёвы ўсход ад Брагіна, 7 км ад чыгуначнай станцыі Ёлча (на лініі Оўруч — Палтава), 157 км ад Гомеля.
Транспартная сетка
Побач аўтадарога Камарын — Брагін. Планоўка складаецца з прасталінейнай вуліцы, арыентаванай з паўднёвага захаду на паўночны ўсход, да якой на поўначы далучаецца кароткая, ледзь выгнутая шыротная вуліца. Жылыя хаты драўляныя сядзібнага тыпу.
Гісторыя
Па пісьмовых крыніцах вядомая з XVIII стагоддзя як вёска ў Рэчыцкім павеце Мінскага ваяводства ВКЛ. Пасля 2-га раздзела Рэчы Паспалітай (1793 год) у складзе Расійскай імперыі. Напачатку XIX стагоддзя падзялілася на 2 паселішчы. Паводле перапісу 1897 года побач была сядзіба, броварны завод, у Ёлчанскай воласці.
У 1932 годзе арганізаваны калгас. Падчас Вялікай Айчыннай вайны на франтах і ў партызанскай барацьбе загінулі 12 жыхароў вёскі, для ўшанавання іх памяці ў 1967 годзе ў цэнтры вёскі збудаваны абеліск. У 1959 годзе ў складзе саўгаса «Краснае» (цэнтр — вёска Краснае).
Насельніцтва
Колькасць
- 2010 год — жыхароў няма.
Дынаміка
- 1834 год — у Блізкім Людвінава 43 жыхара, у Далёкім Людвінава 40 жыхароў.
- 1897 год — 7 двароў, 50 жыхароў (паводле перапісу).
- 1959 год — 183 жыхара (паводле перапісу).
- 1986 год — жыхары (44 сем’і) пераселены.
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).. Сустракаецца таксама варыянт Людзвіно́ва, н.
- ↑ «Об упразднении сельских населенных пунктов Брагинского района». Решение Брагинского районного Совета депутатов от 20 августа 2008 г. № 68 Архівавана 17 сакавіка 2018. (руск.)
Літаратура
- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т.1, кн.1. Гомельская вобласць/С. В. Марцэлеў; Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: Белэн, 2004. 632с.: іл. Тыраж 4000 экз. ISBN 985-11-0303-9 ISBN 985-11-0302-0
Спасылкі
- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта Катэгорыя·Былыя населеныя пункты Брагінскага раёна
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.