wd wp Пошук:

Лянтварыс

Ля́нтварыс (літ.: Lentvaris, польск.: Landwarów, традыцыйная беларуская назва — Ляндварова) — горад у Літве, цэнтр сянюніі Тракайскага раёна Вільнюскага павета. Насельніцтва 11 417 чал. (2010). Знаходзіцца за 9 км ад Тракая, за 18 км ад Вільнюса. Чыгуначны вузел на Вільнюс, Гродна, Каўнас.

Этымалогія назвы

Тапонім «Ляндварова»[2] мае нямецкае паходжанне і ўтварыўся ад словаў Land (зямля) і Warte (варта).

Варыянты назвы горада ў беларускіх тэкстах: Ляндварава, Ляндвараў.

Гісторыя

Першы пісьмовы ўспамін пра Ляндварова датуецца 1596 годам, але археалагічныя даследаванні высветлілі, што першыя пасяленні існавалі тут яшчэ ў XIXII стагоддзях.

Брама сядзібы Тышкевічаў

У розныя часы Ляндварова знаходзілася ва ўладанні Кунцэвічаў, Сапегаў, Нарушэвічаў, манахаў-бенедэктынаў, Хадкевічаў, Французевічаў, Грыневічаў, Дамброўскіх. У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) мясцовасць апынуліся ў складзе Расійскай імперыі, у Троцкім павеце Віленскай губерні.

У 1850 Ляндварова разам з чатырма фальваркамі (Карпаўка, Пятухова, Рачкуны і Устрань) набыў Юзаф Тышкевіч. У 1862 праз паселішча прайшла чыгунка. Станам на 1881 у Ляндварове было 29 двароў, на 1896 — 39.

Палац Тышкевічаў

У 1920 Ляндварова апынулася ў Сярэдняй Літве, у 1922 — у складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, у Віленскім павеце Віленскага ваяводства. 10 кастрычніка 1939, згодна з літоўска-савецкім дагаворам, бальшавікі перадалі мястэчка ў склад Літвы.

3 жніўня 1946 Лянтварыс атрымаў статус горада. У 2001 адбылося афіцыйнае зацверджанне гарадскага герба.

Насельніцтва

Адукацыя

У Ляндварова працуе гімназія, 2 сярэднія і пачатковая школы.

Турыстычная інфармацыя

Касцёл Звеставання Найсвяцейшай Дзевы Марыі

Славутасці

Страчаная спадчына

  • Капліца (1905)

Галерэя

Вядомыя асобы

У Ляндварове памёр і пахаваны ўдзельнік беларускага хрысціянскага руху XX ст., рэлігійны і культурна-асветны дзеяч Казімір Кулак (1890—1989).

Гарады-пабрацімы

Зноскі

  1. Resident population by city / town at the beginning of the yearStatistics Lithuania, 2019. Праверана 19 чэрвеня 2022.
  2. Смоліч А. Географія Беларусі. — Вільня: Друкарня «Віленскага Выдавецтва» Б. А. Клецкіна, 1922. — 307 с.
  3. Landwarowo // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom V: Kutowa Wola — Malczyce. — Warszawa, 1884. S. 75.
  4. Ляндварово // Лянтварыс // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.) . — СПб., 1890—1907.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Населеныя пункты Тракайскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты без паштовага індэкса Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be