Ляплёўка
Ляплёўка[1] (трансліт.: Liaplioŭka, руск.: Леплёвка) — вёска ў Брэсцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Дамачаўскага сельсавета. Размешчана за 42 км на поўдзень ад Брэста, на р. Капаеўка (прыток р. Заходні Буг), на аўтадарозе Брэст—Тамашоўка.
У складзе адкрытага акцыянернага таварыства «Брэстрайаграсэрвіс» (цэнтр — г.п. Дамачава).
Гісторыя
У 19 стагоддзі вёска ў Брэсцкім павеце Гродзенскай губерні. Уваходзіла ў маёнтак Дамачава, якім валодаў князь Вітгенштэйн; 196 мужчын, 108 жанчын. У 1875 годзе ў вёсцы быў пабудаваны з цэглы сядзібны дом, акружаны пейзажным паркам плошчай 7 га. У 1886 годзе працавалі вадзяны млын і лесапільня. У 1890 годзе сяляне вёскі ў Клейнікаўскім сельскагаспадарчым таварыстве, якое мела 368,7 дзес. зямлі. У 1897 годзе дзейнічала школа граматы, хлебазапасны магазін, 2 вадзяныя млыны, карчма.
Паводле Рыжскага мірнага дагавора 1921 года ў складзе Польшчы, у Дамачаўскай гміне Брэсцкага павета Палескага ваяводства. У ліпені 1933 года ў вёсцы адбылося выступленне сялян супраць падатковага прыгнёту.
З 1939 года ў складзе БССР. У 1940 годзе ў складзе Дамачаўскага раёна, цэнтр сельсавета. У Вялікую Айчынную вайну фашысты знішчылі 54 двары, загубілі 15 мірных жыхароў; 25 вяскоўцаў загінулі на фронце, 3 — у партызанах.
23 верасня 1942 года гітлераўцы вывезлі з Дамачаўскага дзіцячага дома 55 дзяцей разам з выхавацельніцай П. Грахольскай і расстралялі іх каля в. Ляплёўка.
У 1956 годзе аднесена да Брэсцкага раёна ў сувязі з ліквідацыяй Дамачаўскага раёна. Да 1957 года цэнтр Ляплёўскага сельсавета[2]. З 1959 года ў складзе саўгаса «Дамачаўскі».
Насельніцтва
- 178 двароў, 1009 жыхароў (1876)
- 51 двор, 614 жыхароў (1886)
- 149 двароў, 808 жыхароў (1897)
- 870 жыхароў (1905)
- 22 двары, 162 жыхары (1921)
- 220 двароў, 460 жыхароў (1940)
- 741 жыхар (1970)
- 229 гаспадарак, 564 жыхары (1997)
- 208 гаспадарак, 508 жыхароў (2005)
Інфраструктура
- Базавая школа
Славутасці
- Магіла ахвяр фашызму (1942) — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 113Д000095шыфр 113Д000095
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU). Сустракаецца таксама варыянт Лыплі́ўка, Лупле́ўка
- ↑ Решение Исполнительного комитета Брестского областного Совета народных депутатов от 3 июня 1957 г. № 344 О частичном изменении в административно-территориальном делении сельских Советов Брестского и Пинского районов и Домачевского поселкового Совета Брестского района
Літаратура
- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя ў 15 тамах. Т. 3, кн. 1. Брэсцкая вобласць / пад навук. рэд. А. І. Лакоткі. — Мн.: БелЭн, 2006. ISBN 985-11-0373-X.
Спасылкі
- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх
Катэгорыя·Населеныя пункты Брэсцкага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.