Лясны (Мінскі раён)
У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Лясны.
Лясны́[2] (трансліт.: Liasny, руск.: Лесной) — аграгарадок у Мінскім раёне Мінскай вобласці. Адміністрацыйны цэнтр Бараўлянскага сельсавета. Размешчаны непадалёк ад трасы Мінск — Лагойск, 6,5 км ад Мінска.
Гісторыя
Пасёлак заснаваны ў чэрвені 1960 г. Да 9 жніўня 1979 года пасёлак уваходзіў у склад Зеленалужскага сельсавета[3].
Насельніцтва
- 1999 год (перапіс) — 7718 чалавек
- 2009 год (перапіс) — 11 260 чалавек
- 2018 год — 19 371 человек
Транспарт
Мае наладжаную непасрэдную сувязь з Мінскам (маршруты гарадскіх аўтобусаў (№ 113с, 115э, 143, 145с) і маршрутных таксі (№ 1151, 1409)). Гэта з’яўляцца адной з прычын таго, што пасёлак актыўна забудоўваецца (у прыватнасці, квартал Зялёны Бор).
Ахова здароўя
Пасёлак з’яўляецца вядомым цэнтрам аховы здароўя рэспубліканскага значэння. Тут знаходзіцца Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтр анкалогіі і медыцынскай радыялогіі імя Аляксандрава[4] (палатны блок — архітэктары П. Казакова, Ф. Іванчанка, А. Ярушын[5]), адкрыты ў 1960 г. ў якасці НДІ анкалогіі і медыцынскай радыялогіі Міністэрства аховы здароўя БССР.
Акрамя таго, у Лясным размешчаны Мінская абласная клінічная бальніца (1967, архітэктары В. Ладыгіна, А. Канстанціновіч[5]), якая з’яўляецца клінічнай базай Беларускай медыцынскай акадэміі паслядыпломнай адукацыі, і Мінская абласная дзіцячая клінічная бальніца. Пры МАКБ функцыянуюць Рэспубліканскі цэнтр уралогіі і андралогіі і Рэспубліканскі цэнтр пластычнай і рэканструкцыйнай мікрахірургіі.
Функцыянуе Рэспубліканскі клінічны шпіталь ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны (архітэктары М. Гулько, У. М. Крывашэеў[5]).
Навука
Пры РНПЦ анкалогіі і медыцынскай радыялогіі імя Аляксандрава існуе савет Д.03.12.01 па абароне дысертацый па медыцынскіх навуках: анкалогіі (спецыяльнасць 14.01.12) і прамянёвай дыягностыцы і прамянёвай тэрапіі (спецыяльнасць 14.01.13).
Славутасці
Зноскі
- ↑ Паштовы індэкс сувязі пасёлка Лясны і прылеглых тэрыторый
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
- ↑ Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 9 жніўня 1979 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1979, № 27 (1617).
- ↑ Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтр анкалогіі і медыцынскай радыялогіі імя Аляксандрава Архівавана 22 мая 2010.
- 1 2 3 Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др.. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Лясны (Мінскі раён)
- Аграгарадок Лясны і Бараўляны
- РНПЦ анкалогіі і медыцынскай радыялогіі імя Аляксандрава Архівавана 22 мая 2010.
- Мінская абласная дзіцячая клінічная бальніца
- Мінская абласная клінічная бальніца
- Рэспубліканскі клінічны шпіталь ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны
- Васьков Н. В Лесном приятные заботы // Рэспубліка. — 2007. — № 112(4291). — 20 чэрвеня Архівавана 20 снежня 2008.
- Квартал «Зялёны Бор»
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты Мінскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.